Самуэль Кміціч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
др interwiki
Радок 1:
{{вызнч|1=Самуль Кміціц}} (?-1692), [[стражнік]] [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], палкоўнік. Паходзіў з аршанскай шляхты.
 
У час [[вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайны 1654—1667 гг.]] быў сярод афіцэраў, якія ўзбунтаваліся супраць [[Радзівіл Януш|Януша Радзівіла]] і стварылі вайсковую [[вайсковая канфедэрацыя ў Вербалове, 1655|канфедэрацыю ў Вербалове]] (1655). Вызначыўся гераізмам у вайне са шведамі. Увосень 1658 прывёў вайсковае злучэнне (12 харугваў) на Віцебшчыну для падтрымкі сялянска-шляхецкага партызанскага руху. Удзельнічаў у бітве [[бітва пад Палонкай, 1660|пад Палонкай]] (1660) і пераследзе [[Іван Андрэевіч Хаванскі|Хаванскага]], у бітве [[бітва пад Кушлікамі, 1661|пад Кушлікамі]] (1661). На чале палка хадзіў на Смаленшчыну (1663), пад [[Рослаў]] і [[Бранск]] (1664), ваяваў з Хаванскім пад [[Полацк|Полацкам]] (1665). У канцы вайны стаяў з палком на поўначы [[Беларусь|Беларусі]], блакуючы маскоўскую залогу ў Полацку. Пасля Андрусава стала жыў на Аршаншчыне. Меў маёнткі Невадніцу ў Гарадзенскім, Краснае Сяло ў Менскім, Сідрычын у Варшанскім паветах. Да канца жыцця актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.
 
Вобраз Кміціца, паслужыў прататыпам для Анджэя Кміціца ў рамане [[Сенкевіч Генрык Сенкевіч|Генрыка Сенкевіча]] [[Патоп]].
 
== Крыніцы ==
*{{Крыніцы/Сагановіч НВ}}
 
{{DEFAULTSORT:Кміціц Самуль}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[en:Samuel Kmicic]]