Розніца паміж версіямі "Бляшаная кафедра"

др
[[Image:Cyril Genik.jpg|thumb|upright|[[Кірыл Генік]] (1857–1925)]]
 
Цэнтральнай фігурай украінскай абшчыны ў Вініпегу ў той час быў [[Кірыл Генік]] (1857-1925). Ён прыбыў з Галіччыны, скончыў Украінскую Акадэмічную гімназію ў [[Горад Львоў|Львове]] і на працягу кароткага часу вывучаў права ў [[Чарнавіцкім універсітэце]]. <ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170">Martynowych, Orest T. Ukrainians in Canada: The Formative Period, 1891-1924. Canadian Institute of Ukrainian Studies Press, University of Alberta, Edmonton, 1991, page 170.</ref> Генік быў сябрам украінскага пісьменніка [[Іван Якаўлевіч Франко|Івана Франко]], аўтара казкі «Ліс Мікіта», намінаванай на [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]]. Вядома, што Генік быў сведкам на вяселлі Франко і , верагодна, падзяляў сацыялістычныя погляды Франко і ўхваляў яго з'едлівую сатыру на тагачаснае духавенства. Лічыў пазбаўленне насельніцтва ад духавенства і зямельную рэформу спосабам вызвалення сялян ад прыгнёту памешчыкаў, якія трымалі зямлю ў сваіх руках у змове з іерархіяй царквы. Пасля прыбыцця ў Канаду Генік стаў першым украінцам, што атрымаў пасаду ва Урадзе Канады. Ён працаваў іміграцыйным агентам і адказваў за рассяленне пасяленцаў у іх гомстедах. Стрыечны брат Геніка, Іван Бодруг (1874-1952), і сябар Бодруга Іван Негрыч (1875-1946) таксама прыбылі з вёскі Бярозава з-пад Каламыі , дзе былі настаўнікамі пачатковай школы. <ref name="Martynowych, Orest T 1924. page 170"/> Гэтая тройца складала ядро інтэлігенцыі ва ўкраінскай суполцы і была вядомая як Бярозаўская Тройца. Толькі Генік, старэйшы з іх траіх, быў жанатым . Яго жонка Паліна (народжаная Цюркоўська) была дачкой святара, адукаванай жанчынай. Муж і жонка мелі трох сыноў і тры дачкі. <ref>Hryniuk, Stella. Dictionary of Canadian Biography Online, www.biographi.ca/EN/009004-119.01-e.php?id_nbr=8154</ref>
 
Другой ключавой асобай быў епіскап Серафім (сапраўднае імя было Стэфан Устволські). Справа скончылася тым, што Устволськага пазбавіў сану Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Гэта гісторыя пачынаецца з моманту, калі па ўласнай ініцыятыве ён адправіўся на Афон, дзе быў пасвячоны ў [[епіскап|епіскапскі]] сан “Свяцейшым Анфімам”, які свярджаў, што з’яўляецца епіскапам. Існуе падазрэнне, што Анфім пасвяціў Устволського на злосць [[цар|цару]], паколькі ў тыя часы паміж царом і Свяшчэнным Сінодам адбывалася барацьба за кантроль над Рускай Праваслаўнай Царквой. <ref name="ukr">Mitchell, Nick. Ukrainian-Canadian History as Theatre in The Ukrainian Experience in Canada: Reflections 1994, Editors: Gerus, Oleh W.; Gerus-Tarnawecka, Iraida; Jarmus, Stephan, The Ukrainian Academy of Arts and Sciences in Canada, Winnipeg, page 226</ref> Пасля пасвячэння ў епіскапы Серафім адправіўся ў Паўночную Амерыку, дзе ненадоўга спыніўся ва ўкраінскіх святароў у [[Горад Філадэльфія|Філадэльфіі]]. Падчас прыбыцця ў Вініпег ён не належаў ні да [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]], ні да якой-небудзь іншай. Украінцы ў прэрыях прынялі яго як вандроўнага святога па традыцыі, што мае пачатак яшчэ з вытокаў хрысціянства. <ref>Mitchell, Nick. The Mythology of Exile in Jewish, Mennonite and Ukrainian Canadian Writing in A Sharing of Diversities, Proceedings of the Jewish Mennonite Ukrainian Conference, «Building Bridges», General Editor: Fred Stambrook, Canadian Plains Research Center, University of Regina, 1999, page 188.</ref>
50

правак