Аляксандр Дамінікавіч Лапа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя, вікіфікацыя
др clean up, replaced: а у → а ў, е у → е ў, ІІ → II, о у → о ў, нэля → неля (2), мэтах → метах, І у → І ў, зьм → зм, юдзмі → юдзьмі, == Жыццяпіс == using AWB
Радок 1:
{{ДД
{{Шляхціч
| беларускае імя = Аляксандр Дамінікавіч Лапа
| поўнае імя = Аляксандр-Дыянізій Дамінікавіч Лапа
Радок 20:
| пераемнік = [[Адам Тадэушавіч Ратынскі]]
 
| тытул_2 =[[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|Мінскі губернскі маршалак]]
| парадак_2 =
| перыядпачатак_2 =[[1859]]
Радок 57:
}}
 
'''Аляксандр Дамінікавіч Лапа''' ({{lang-pl|Aleksander Łappa}}, {{lang-ru|Александр Доминикович Лаппа}}), 1802—1869, — грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі, [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|бабруйскі павятовы маршалак ]](1844—1859), [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1859—1863), [[калежскі асэсар]]. Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Лапы|Лапаў]] [[Герб «Любіч»|гербу «Любіч»]].
 
== Біяграфія ==
'''Аляксандр Дамінікавіч Лапа''' ({{lang-pl|Aleksander Łappa}}, {{lang-ru|Александр Доминикович Лаппа}}), 1802—1869, — грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі, [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|бабруйскі павятовы маршалак ]](1844—1859), [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1859—1863), [[калежскі асэсар]]. Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Лапы|Лапаў]] [[Герб «Любіч»|гербу «Любіч»]].
 
== Жыццяпіс ==
Аляксандр Дамінікавіч Лапа нарадзіўся ў спадчынным маёнтку [[Вёска Рудабелка|Рудабелка]] ў [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў каталіцкай [[шляхта|шляхецкай]] сям'і Дамініка (Даміяна) Лапы, старадубскага земскага рэгента (упам.1784), і шляхцянкі Шульц. Яго поўнае каталіцкае імя, дадзенае пры хросце, было Аляксандр-Дыянізій Дамінікавіч Лапа. Бацька Дамінік у расійскія часы служыў у расійскім войску ў драгунскім палку, з чынам паручніка пайшоў у адстаўку і асеў у сваім маёнтку Рудабелка (вёскі Рудабелка і Карпілоўка), дзе ў [[1814]] налічвалася 447 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]], пачаў займацца добраўпарадкаваннем маёнтка і жыць размераным вясковым жыццём.
 
Радок 67 ⟶ 66:
Ажаніўся з Антанінай Комар, ад якой меў дзевяць дзяцей: Дамінік-Леў (нар.28.06.1831), Міхал (нар.14.12.1833), Антоній-Юзафат (нар.26.09.1841), Баляслаў-Гілярый (нар.23.10.1843), Вацлаў (нар.12.07.1846), Анэля (нар.25.04.1838), Аляксандра, Мальвіна (нар.23.04.1830), Марыя (Марыяна).
 
Старшым братам Аляксандра быў [[Міхал Дамінікавіч Лапа|Міхал (Юзаф-Мацей-Міхал) Дамінікавіч Лапа]] (1798—1840), які служыў пры імператары ў [[Горад Пецяргоф|Пецяргофе]] (Санкт-Пецярбургская губерня) паручнікам лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палку і стаў [[Дзекабрысты|дзекабрыстам]]. Міхал прысутнічаў на таемным сходзе уў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 (ст.ст.). За ўдзел у таемным таварыстве і пратэсту супраць прыняцця прысягі расійскаму імператару [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаю І]] Міхал быў асуджаны і высланы на [[Каўказ]]. Пасля даравання ад Мікалая І уў [[1835]] толькі ў [[1840]] вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра, і неўзабаве памёр [http://www.respublika.info/3853/history/article11482/]. Сястра Гелена Дамінікаўна Лапа пайшла за маянткоўца Бабруйскага павета Адама Ігнатавіча Быкоўскага (нар.1805), які ў [[1841]] быў выбраны павятовымі дваранамі на пасаду дэпутата па нагляду за правільным продажам гарачых напояў у [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]].
 
Чатыры разы бабруйскае дваранства выбірала Аляксандра Лапу [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|бабруйскім павятовым маршалкам ]](1844—1859), а пасля гэтага губернскае дваранства выбрала прыкметнага маршалка і гаспадарлівага маянткоўца і [[ПрадвадзiцеліПрадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1859—1863), апошнім з выбару дваранства. (Пазней, з 1862—1863, губернскія маршалкі ў «заходніх губернях» прызначаліся міністрам унутраных спраў Расійскай імперыі без выбару дваранамі губерні).
 
У вачах дваранства Мінскай губерні Лапа лічыўся ўзорным маянткоўцам, прыбытковая гаспадарка якога вызначалася прагрэсіўным і гуманістычным ладам жыцця. У сваім маёнтку [[Вёска Рудабелка|Рудабелка]] Аляксандр Лапа сабраў добрую бібліятэку, якой мог карыстацца любы жадаючы, у тым ліку і селянін. Яго сяляне былі дастаткова забяспечаны зямлёй: дзесяціна пад дом і агароды плюс на кожнага работніка ў сям'і — 6 дзесяцін пашні і 3 — сенакосаў. Прыгонныя працавалі на пана 3 дні ў тыдзень летам і 2 дні зімой. Ім не забаранялася рыбачыць, паляваць і збіраць грыбы ў панскіх валоданнях, карыстацца лесам для будаўніцтва хат і іншага. Для пастарэлых сялян Аляксандр стварыў дамы дабрачыннасці. Шляхі і масты ў маёнтках Лапы былі ў выдатным стане. У панскім двары меліся 2 вінакурныя заводы, карчма, 5 малацільных машын, вадзяныя млыны, крупарушка і сукнавальня. Ва ўсіх адносінах гэта была заможная і квітнеючая гаспадарка.
 
І не дарма [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] (1808—1884) менавіта Аляксандру Дамінкавічу Лапе, выбранаму дваранствам з павагі на пасаду бабруйскага павятовага маршалка (1844—1859), з якім даўно сябраваў і ў якога любіў гасцяваць у маёнтках Рудабелка і Александрыя, прысвяціў сваю народную аповесць «Купала» (1855), напісаўшы ў прадмове такое: «Яснавяльможны пан! Кожнае божае стварэнне прывязваецца да роднага кута, у якім, выходзячы з мацярынскага лона, выдала першыя гукі, у якім, падтрыманае чулымі, клапатлівымі рукамі бацькоў, ставіла першыя крокі. Таму я, выхаванец Бабруйскага павета, ужо ў пазнейшыя часы, неаднаразова наведваючы зямлю бацькоў, з цікавасцю прыглядаўся да быту сялян, якія насялялі бабруйскія нівы. У тых вандроўках, праязджаючы праз вашы маёнткі, вока маё не раз з асалодай спачывала на дагледжаных гаспадарчых пабудовах руплівага народа. Радасцю поўнілася сэрдца, калі ўбачыў там усялякі дастатак, які сведчыў пра заможнасць жыхароў. У той час усхвалявана ускрыкнуўўскрыкнуў: „Бог жыве з тымі людзьмі! Не панская тут, але бацькоўская кіруе рука!“ Каму ж тады, уласна, магу прысвяціць гэтуюгэту працу, як не апекуну слабых, як не бацьку сялян? І палічу за гонар, калі яго шаноўнае прозвішча ўпрыгожыць гэтуюгэту працу». У [[1862]], пасля адмены прыгона, у Рудабелцы і Касарычах за Лапам лічылася 775 душ былых прыгонных, а ва ўсіх яго маёнтках разам 1 722 душы часова абавязаных сялян.
 
Напярэдадні [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] у патрыятычных мэтах разгарнуў актыўную дзейнасць, жадаючы дабіцца ад расійскіх улад злучэння [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (а разам з ёй і іншых «паўночна-заходніх губерняў») з польскімі губернямі ў рамках [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў нейкую асобную аўтаномію (якая б ахоплівала тэрыторыі былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] да першага падзелу ў [[1772]]) і аднаўлення дзейнасці ўніверсітэта ў [[Вільня|Вільні]] (ці ў іншым месцы Беларусі). 17 лістапада 1862 у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з Лапам меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІII]] афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. [[Літоўскае генерал-губернатарства|Віленскі ваенны генерал-губернатар]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў]] забараніў падачу адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек — першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкі павятовы маршалак]] [[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч]] (1804—1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], і інш. Генерал-губернатар вымушаны быў распусціць дваранскі сход. Усе дакументы, якія тычыліся тых падзей, былі [[21 студзеня]] [[1864]] выняты па загаду [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства|мінскага часовага ваеннага губернатара]] (1863—1864) [[Васіль Іванавіч Забалоцкі|Васіля Забалоцкага]] з канцылярый мінскага губернскага маршалка і Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу.
 
У [[1863]] [[калежскі асэсар]] Аляксандр Лапа быў высланы па загаду новага [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1863—1865) [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, нар. 1796|Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва]] (1796—1866) у [[Пермская губерня|Пермскую губерню]] за дапушчэнне падпісання «мінскага пратаколу». Маёнтак Рудабелка падпаў пад прымусовы продаж з-за асуджэння гаспадара на высылку, набыў яго уў [[1867]] барон А.Я. Урангель які, у сваю чаргу, у [[1874]] прадаў Рудабелку генерал-маёру О.Ф. Ліліенфельду. З 1880-х Рудабелка належала памешчыкам Яхантавым, з [[1907]] — Іваненку (зяцю Каткова).
 
У [[1868]] Аляксандру Лапе было дазволена ўладамі пражываць у [[Крэменчуг]]у [[Палтаўская губерня|Палтаўскай губерні]], дзе ён намерыўся заняцца гандлем дрэвам.
Радок 90 ⟶ 89:
 
{{DEFAULTSORT:Лапа Аляксандр Дамінікавіч}}
[[Катэгорыя:ПостаціУдзельнікі паўстання 1863-18641863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Губернскія маршалкі мінскія]]
[[Катэгорыя:Павятовыя маршалкі бабруйскія]]