Уладзімір Дубоўка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 4:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1915 сям'я Дубовак пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 — Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава. Першы верш апублікаваў у 1921. У 1920-я — адзін з вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—1925 рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924—1927 выкладчык беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду. У 1926—1930 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР». Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — член літаб'яднанняў «[[Літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]», «[[Літаратурнае аб'яднанне Узвышша|Узвышша]]». Першы рэдактар часопісу [[Бярозка (1924)|«Беларускі піянер»]]. Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебеларускім часопісу «Беларуская культура». Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Крамлі па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]»; 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У ліпені 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. У лістападзе 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чувашыі, на Далёкім Усходзе. У зняволеннізенні літаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузіі. Асобай нарадай МДБ СССР у красавіку 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабілітаваны 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Маскве.
 
== Творчасць ==