Пётр Васілевіч Кірэеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
У дзяцінстве адчуў уплыў [[Васіль Андрэевіч Жукоўскі|В. А. Жукоўскага]], сваяка і сябра сям'і. Пасля пераезду ў [[горад Масква|Маскву]] (1822) займаўся дома з прафесарамі [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага ўніверсітэта]]. У сяр. 1820-х разам з братам уваходзіў у кружокгурток любамудраў, публікаваў свае пераклады ў «Маскоўскім весніку» (у т.л. [[Байран]]а, [[Педра Кальдэрон дэ ла Барка|Кальдэрона]] і інш.). У 1829 г. Кірэеўскі з'яжджае ў Германію, слухае ў Мюнхенскім універсітэце лекцыі Л. Окена, І. Герэса, [[Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг|Ф. Шэлінга]]. Асабліва значным быў уплыў [[Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг|Шэлінга]], з якім ён быў асабіста знаёмы. Вынікам філасофскіх пошукаў Кірэеўскага ў пач. 1830-х сталі «Філасофскія нататкі» (апубл. часткова) і незавершаны артыкул пра «палітычную філасофію» [[Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон|Сен-Сімона]].
 
У 1831—1835 г. служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства замежных спраў. Тымчасова пачынае займацца запісамі народных рускіх песень, зацікавіўшы гэтым многіх дзеячаў культуры (у т.л. [[Мікалай Гогаль|М. Гогаля]], А. Кальцова, [[Уладзімір Даль|У. Даля]], М. Пагодзіна і інш.). У 1840-1850-я Кірэеўскі апублікаваў больш за 70 песень. Кірэеўскага лічаць адным з заснавальнікаў рускай фалькларыстыкі. Успрыняўшы першы «Філасафічны ліст» Чаадаева як праяву скрайняга індывідуалізму, які абражае «магілы бацькоў», Кірэеўскі імкнуўся супрацьпаставіць «чаадаеўшчыне» аднаўленне гістарычнай памяці. Асноўныя прынцыпы ўласнага разумення ранняга этапу рускай гісторыі ён сфармуляваў у артыкуле ''«Пра старажытную рускую гісторыю. Ліст да М. П. Пагодзіна»'' (1845). Кірэеўскі надаваў адмысловае значэнне маральным элементам патрыярхальнага быту старажытных славян, настойваючы, што яго арганічныя сувязі мацаваліся не толькі ''«адзінствам кіравання, а больш узаемнай спагадай, якая выходзіць з адзінства быту, што нараджае адзінства патрэбнасцяў»''. Як і іншыя славянафілы, ён бачыў асаблівасць жыцця славянскіх народаў у адсутнасці прыватнай уласнасці на зямлю і супольным землеўладанні.