В’етнам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ беларуска-в'етнамскія адносіны
Радок 120:
== Узброеныя сілы ==
Узброеныя сілы ўключаюць рэгулярны кампанент — В'етнамская народная армія (ВНА) і войскі Міністэрствы грамадскай бяспекі (МОБ), а таксама нерэгулярны — сілы народнага апалчэння і самаабароны (НАСА). Органы вышэйшага ваеннага кіравання — Цэнтральны ваенны партыйны камітэт (ЦВПК), Свает нацыянальнай абароны і бяспекі (СНАІБ), Міністэрства нацыянальнай абароны, Генеральны штаб ВНА. Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і старшыня СНАІБ — прэзідэнт СРВ Нгуен Мінь Чыет (член ЦВПК).
 
== Беларуска-в'етнамскія адносіны ==
Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь [[27 снежня]] [[1991]] года. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены [[24 студзеня]] [[1992]] г. У снежні 1997 г. гандлёвае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам пераўтворана ў Пасольства. Пасольства В'етнама ў г.[[Мінск]]у адкрыта ў канцы 2003 года.
 
У красавіку 1997 і красавіку 2008 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А.Р. Лукашэнка]] наведаў В'етнам з афіцыйнымі візітамі.
 
У жніўні 1998 Рэспубліку Беларусь наведаў Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дык Лыонг. У маі 2010 г. Прэзідэнт В'етнама Нгуен Мінь Чыет наведаў Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам. У 2000 - 2006 гадах праведзены абмен візітамі на ўзроўні прэм'ер-міністраў і кіраўнікоў парламентаў дзвюх краін. У сакавіку 2009 г. адбыўся абмен візітамі дэлегацый прадстаўнікоў Нацыянальных сходаў Беларусі і В'етнама. У красавіку 2009 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Старшыні Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Фу Чонгам. У кастрычніку 2010 В'етнам наведаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [[Уладзімір Андрэйчанка]].
 
2 мая 2008 г. В'етнам у афіцыйным парадку інфармаваў аб ратыфікацыі беларускай папраўкі да Дадатку В да Кіёцкага пратакола.
 
У верасні 2009 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь в'етнамскай дэлегацыі на чале з Генеральным Аўдытарам В'етнама Выонг Дзінь Хуэ. У ходзе візіту адбыліся сустрэчы са старшынёй КДК Беларусі [[Зянон Ломаць|З.К. Ломацем]], Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Б.В. Батурам, наведванне шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. У кастрычніку 2009 праведзены візіт у Рэспубліку Беларусь Намесніка Прэм'ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Хаанг Чунг Хая. У студзені 2010 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра юстыцыі В'етнама Ха Хунг Кыонга, у траўні 2010 г. - мэра г. Ханоя Нгуен Тхе Тхаа.
 
У перыяд з 29 лістапада па 1 снежня 2011 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь [[Міхаіл Мясніковіч|Міхаіла Мясніковіча]] ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам.
 
== Гл. таксама ==