Язэп Найдзюк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
<p align="justify">Вучыўся ў Ваўкавыскай настаўніцкай семінарыі і Віленскай беларускай гімназіі{{факт?}}. Працаваў друкаром у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны ў Вільні, хутка стаў яе дырэктарам (1926-1941). Належаў да БХД. Рэдагаваў часопіс "Шлях моладзі" (1929—1939), які быў быў зачынены польскімі ўладамі, у жніўні 1939 рэдактар Я. Найдзюк, выдаўцы і члены рэдакцыйнай калегіі былі арыштаваныя і зняволеныя ў лагеры Картуз-Бяроза. Вызвалены пасля заняцця Бярозы часцямі Чырвонай Арміі (верасн. 1939), вярнуўся ў Вільню, працягваючы працу ў беларускіх нацыянальных арганізацыях, таксама пасля перадачы Вільні савецкім урадам Літве. Аўтар папулярнага нарысу гісторыі Беларусі "Беларусь учора і сяння" (1940, лацінкай).</p>
 
<p align="justify">У час [[2СВ|2-ой сусветнай вайны]] з восені 1941 жыў у [[Мінск]]у, працаваў тэхнічным кіраўніком "[[Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў МінскуМенску]]" (ВШПЛМ), супрацоўнічаў з мінскімі газетамі. Быў намеснікам члена Галоўнай рады [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]]. У 1943 (на вокладчы 1944) у Мінску было выпушчана (кірылічным шрыфтам) 2-ое, значна пашыранае выданне кнігі "Беларусь учора і сяння", якая ў 1944 выкарыстоўваўся як падручнік у школах на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь. Гэтае выданне кнігі Я. Найдзюка выйшла па рэракцыяй I. Сівіцы, польскага немца, працаўніка аддзелу культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі. І. Сівіца паправіў тэкст "Беларусь учора і сяньня" ў кірунку, які адпавядаў нямецкай акупацыйнай палітыцы ў Генеральнай акрузе Беларусь.</p>
 
<p align="justify">Улетку 1944 выехаў у Германію, жонка з дзецьмі засталася ў Беларусі. Пасля вайны Я. Найдзюк, хаваючыся ад савецкай дзяржбяспекі, пераехаў у Польшчу дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем {{вызн2|1=Юзафа Александровіча}}. Працаваў дырэктарам Куяўскай друкарні, якую пабудаваў у пач. 1970-х, быў вядомым у горадзе адмыслоўцам-паліграфістам. Займаўся мясцовым краязнаўствам ("''Inowrocław i okolice''"). Пісаў артыкулы ў беларускую эмігранцкую прэсу, сувязь з беларускім рухам падтрымліваў праз свайго брата [[Чэслаў Найдзюк|Чэслава Найдзюка]], які жыў у Амерыцы. Вёў ліставанне з [[Л. Геніюш]], Ю. Туронкам, Казімірам Грынкевічам<!-- з Новага Двара--> і інш. Аўтар некролагаў, ўспамінаў, захаваліся дзённікі Юзафа Александровіча, а таксама яго рукапіс "''Paznavajma historyju biełaruskaha narodu''" (напіс. 1960-я).</p>