Высокаўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Gandvik (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
'''Высокаўскі замак''', колішні замак, які існаваў у 17-18 ст. у г. [[Горад Высокае|Высокае]] [[камянецкі раён|Камянецкага раёна]].
 
Пабудаваны ў сярэдзіне 17 ст., відаць, пры віцебскім ваяводзе [[Павел Ян Сапега|Паўлу Сапегу]]. Земляныя ўмацаванні з [[бастыён]]амі былі ўзведзены на высокім правым беразе р. [[Рака Пульва|Пульва]], якую падперлі плацінай, і такім чынам зрабілі штучнае абвадненне.
 
Замак з усіх бакоў абступала вада. З паўночнага-ўсходу, дзе размяшчаўся ўезд, меўся шырокі [[стаў]]. Цераз яго быў перакінуты пад’ёмны мост, які падводзіў да 2-павярховай з трыма варотамі цаглянай вежы-брамы, схаванай у тоўшчы землянога вала. У ёй размяшчаліся [[кардэгарда]], [[збруёўня]] і пад’ёмны механізм моста. Падыходы да брамы фланкіравалі 2 магутныя бастыёны і 2 [[Курціна|курціны]]. Невялікія бастыёны былі тут таксама з поўначы і з захаду. На вялікім замкавым дзяцінцы стаялі драўляны палац і гаспадарчыя службы.