Манголы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
Мяркуецца, што продки манголаў перайшлі да качавога ладу жыцця не пазней за 1 тысячагоддзе да н. э.<ref>[http://www.hartford-hwp.com/archives/55/489.html Guy Gugliotta, Stones Help Trace Origin of Mongolian Nomads]</ref> У [[3 стагоддзе да н. э.|III]] ст. да н. э. на землях Манголіі пачаўся [[жалезны век]]. З гэтага часу качавыя народы Манголіі і суседніх рэгіёнаў прадстаўлялі сталую пагрозу для суседняга земляробчага [[Кітай|Кітая]]. Некаторыя даследчыкі вызначаюць значную прысутнасць мангольскага элемента сярод старажытных [[гуны|гунаў]]<ref>[http://www.historyfiles.co.uk/FeaturesEurope/BarbarianHuns.htm Barbarian Europe. The Origins of the Huns]</ref>. Адным з першых вядомых самастойных народаў, якія лінгвістычна належылі да мангольскай групы, з'яўляліся [[кідані]]<ref>[http://www.imperialchina.org/Khitans.html THE KHITANS]</ref><ref>[http://china.org.cn/english/2001/Aug/16896.htm DNA Match Solves Ancient Mystery]</ref>.
 
Узнікненне непасрэдна манголаў звычайна звязваюць з [[Чынгісхан]]ам ([[1162]] — [[1227]] гг.), які вёў свой род з Цэнтральна-Усходняй Манголіі. Ён здолеў аб'яднаць або заваяваць качавыя супольнасці кераітаў, меркітаў, татараў, таўчыутаў і інш. У [[1206]] г. на агульным сходзе было абвешчана аб стварэнні дзяржавы ''Эке Мангол Улус'' ("Усёй Манголіі")<ref>[http://www.historyfiles.co.uk/KingListsFarEast/AsiaMongols.htm The Mongols]</ref>. Чынгісхан стаў першым яе [[манарх]]ам. Паходжанне самога слова "мангол" застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яно першапачаткова было [[этнонім]]ам тунгуса-маньчжураў<ref>[http://www.wontackhong.com/homepage1/data/1131.pdf The Mongols Co-opt the Turks to Rule All under Heaven]</ref>, што жылі на захад ад манголаў. Сапраўды, у кітайскіх [[пісьмо]]вых крыніцах [[10 стагоддзе|X]] ст. узгадваюцца тунгуса-маньчжурскія роды з назвай ''менгда'' або ''менву''<ref>[http://www.imperialchina.org/Mongols.shtml THE MONGOLS - PART I]</ref>, аднак ніякіх прамых доказаў іх сувязі з манголамі не існуе.
 
==Мангольская мова==