Самуіл Барысавіч Кормер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Самуіл Барысавіч Кормер''' ({{ДН|25|11|1922}}, гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён-{{ДС|...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:17, 7 кастрычніка 2013

Самуіл Барысавіч Кормер (25 лістапада 1922, гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён-10 жніўня 1982) — савецкі фізік, член-карэспандэнт АН СССР (1981), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1979).

Біяграфія

Скончыў Артылерыйскую акадэмію імя Ф. Дзяржынскага (1946). З 1947 у ядзерным цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер Сароў). Навуковыя працы па фізіцы выбуху, вызначэнні параметраў сферычнай дэтанацыйнай хвалі і распаўсюджванні гукавых хваль ва ўдарнасціснутых рэчывах. Стварыў магутныя ёдныя лазеры і ўпершыню атрымаў імпульсы тэрмаядзерных нейтронаў у рэжыме "выбуховай абалонкі". Удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення савецкай ядзернай зброі.

Узнагароды

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2004. – Т. 18, кн. 1. – С. 410.