Вікіпедыя:Форум/2013: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 35:
: Як я бачу, заступіцца за мяне не знайшлося рыцара. Бачыш, Томаш, нават проста ад сэрца праўдзіва адказаць на пытанне ў нашай краіне {{lang-ru|наказуемо}}. А астатнім скажу так - мне вельмі крыўдна, што маю рэпліку ў чарговы раз расцягнулі на цытаты і давай-валяй. У адрозненне ад вас усіх я маці і павінна думаць, дзе я буду заўтра - спяваць дачцы калыханку на роднай мове, ці сядзець у апорцы з разбітай галавой. Як робіцца ў нас палітыка, усе ведаюць, да чаго прыводзіць жаданне высунуцца супраць улады, відавочна паказваюць лёсы кандыдатаў у прэзідэнты на апошніх выбарах. Калі я разумею, што праз тое, што на вікісустрэчу прыйшоў вядомы апазіцыянер, і мяне з маёй вікідзейнасцю могуць звязаць з апазіцыяй, мне САПРАЎДЫ становіцца страшна за сваю сям'ю, якая, як не круці, для мяне важней краіны і нацыі. А так для маці і павінна быць. І калі мне хочацца на хвіліначку заняцца палітыкай, я проста перачытваю яшчэ разок [[:be-x-old:Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году|гэты кароценькі спісачак]] і іду далей пісаць пра зёлкі. Можаце лічыць мяне баязліўкай, здрадніцай, але не адмятайце маю працу, вось і ўсё, што патрабуецца, каб я адчувала сябе дастаткова добра.---<font face="Segoe Script">[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]]/ [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]]</font> 09:04, 8 кастрычніка 2013 (FET)
:: Паважаная спадарыня Хомелка, я бацька, і таксама павінен думаць, дзе я буду заўтра, бо з'яўляўся галавой сям'і. Шчыра кажучы часы рыцараў параўнальна нядаўна прайшлі — Пасля Першай сусветнай, таму скардзіцца на іх адсутнасць не вельмі прыгожа. Ёсць проста прыстойныя людзі, якія не баяцца заступіцца за дзяўчыну/жанчыну ў самых розных выпадках. Гэта дыскусія, не палітычны дэмарш, ні грамадска-палітьычны выступ, а проста дыскусія ў якой мы вырашаем «быць, ці не быць». Вы самі зрабілі з гэтага пытання — палітыку. Пра гэта я напісаў вышэй. Хочацца пану Томашу выкарыстоўваць сцяг і герб на мерапрыемствах — калі ласка. Усе ведаюць, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дадзенае мерапрыемства/вікісустрэча са сцягамі і іншай атрыбутыкай наведае якой-небудзь супрацоўнік КДБ, і таму гэтага рабіць не будзе. А за мяжой — калі ласка. І спадарыня, Вы не баязліўка, і не здрадніца... проста як напісаў вышэй адзін наш калега «беларускі менталітэт у дзеянні». І з гэтым вельмі цяжка змагацца, нашмат цяжэй, чым з якой-небудзь палітычнай сілай. З павагай--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 10:55, 8 кастрычніка 2013 (FET)
: Просьба да ўсіх фарумчан не ператвараць гэтае абгаворванне ў спіс сваіх палітычных меркаванняў і балаган. Каментарый сп. Уладзіслава "А дзе вы бачыце нацыю ў Вікіпедыі?..." адзін з няшмат якіх я падтрымліваю.
Сп. Хомелка, наконт "у нашай краіне...". Раю пачытаць каментарый сп. Уладзіслава пра тое, што Вікіпедыя пішацца людзьмі з розных краін і з рознымі палітычнымі поглядамі. Я маю свае, іх відаць з маёй старонкі, але я пра іх не крычу. --<Font face="Impact">[[Удзельнік:Artificial123|Artificial123]]</Font> 11:01, 8 кастрычніка 2013 (FET)
 
== [[Валянцін Ваньковіч]] ==