Розніца паміж версіямі "Ян Якаб Слаўэрхоф"

др (Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q561650 (translate me))
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і, быў пятым з шасці дзяцей і з самага дзяцінства пакутаваў на астму. Скончыўшы школу (у якой вучыўся разам са сваім сябрам, таксама будучым пісьменнікам, Сіманам Вестдэйкам), Слаўэрхоф абірае кар'еру доктара і паступае ў медыцынскі ўніверсітэт у Амстэрдаме. Аднак гэта не перашкаджае яму займацца літаратурай — першыя вершы Слаўэрхофа друкуюцца ў студэнцкім часопісе «Propria Cures». Аднак пры гэтым паэт не бярэ актыўнага ўдзелу ў студэнцкім жыцці, паглынуты светам сваіх любімых французскіх сімвалістаў — Шарля Бадлера, Поля Верлена, Трыстана Карб'ера, Арцюра Рэмбо, Жуля Лафорга, творы якіх ён перакладаў на нідэрландскую мову. Апроч французскай перакладаў з партугальскай (Эса дэ Кейрош, Паўлу Сэтубал), іспанскай (Рамон Гомес дэ ла Сэрна, [[Марцін Луіс Гусман]], Рыкарда Гіральдэс і інш.) і кітайскай.
 
З 1921 года вершы Слаўэрхофа пачынаюць друкавацца ў сур'ёзным літаратурным часопісе «Плынь» (Het Getij), а ўжо ў 1923 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік — «Архіпелаг» (Archipel). У тым жа годзе паэт (палічыўшы сябе яшчэ не гатовым да сталага пачуцця) разрывае стасункі з Труус дэ Рэйтэр, з якой заручыўся ў студэнцкія гады, калі дзяўчына вывучала нідэрландскую філалогію, а сам паэт — медыцыну. Не здолеўшы знайсці сабе працу ў Нідэрландах (а падчас навучання ва ўніверсітэце ў Слаўэрхофа з'явілася няшмат сяброў і значна больш — ворагаў), паэт паступае на службу ў Іст-Індскую карабельную кампанію і робіцца судавым доктарам. Аднак ужо ў першым плаванні слабое здароўе Слаўэрхофа нагадвае пра сябе і вымушае яго шукаць працу на сушы. Праз некалькі месяцаў ён зноў падпісвае канктракт з карабельнай кампаніяй і плыве на Далёкі Усход. Да 1927 года, калі заканчваецца кантракт, Слаўэрхоф шмат разоў пабываў у Кітаі, Ганконгу і Японіі.
54 435

правак