Ян Якаб Слаўэрхоф: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям'і, быў пятым з шасці дзяцей і з самага дзяцінства пакутаваў на астму. Скончыўшы школу (у якой вучыўся разам са сваім сябрам, таксама будучым пісьменнікам, Сіманам Вестдэйкам), Слаўэрхоф абірае кар'еру доктара і паступае ў медыцынскі ўніверсітэт у Амстэрдаме. Аднак гэта не перашкаджае яму займацца літаратурай — першыя вершы Слаўэрхофа друкуюцца ў студэнцкім часопісе «Propria Cures». Аднак пры гэтым паэт не бярэ актыўнага ўдзелу ў студэнцкім жыцці, паглынуты светам сваіх любімых французскіх сімвалістаў — [[Шарль Бадлер|Шарля Бадлера]], [[Поль Верлен|Поля Верлена,]] Трыстана Карб'ера, [[Арцюр Рэмбо|Арцюра Рэмбо]], Жуля Лафорга, творы якіх ён перакладаў на нідэрландскую мову. Апроч французскай перакладаў з партугальскай (Эса дэ Кейрош, Паўлу Сэтубал), іспанскай (Рамон Гомес дэ ла Сэрна, [[Марцін Луіс Гусман]], Рыкарда Гіральдэс і інш.) і кітайскай.
 
З 1921 года вершы Слаўэрхофа пачынаюць друкавацца ў сур'ёзным літаратурным часопісе «Плынь» (Het Getij), а ўжо ў 1923 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік — «Архіпелаг» (Archipel). У тым жа годзе паэт (палічыўшы сябе яшчэ не гатовым да сталага пачуцця) разрывае стасункі з Труус дэ Рэйтэр, з якой заручыўся ў студэнцкія гады, калі дзяўчына вывучала нідэрландскую філалогію, а сам паэт — медыцыну. Не здолеўшы знайсці сабе працу ў Нідэрландах (а падчас навучання ва ўніверсітэце ў Слаўэрхофа з'явілася няшмат сяброў і значна больш — ворагаў), паэт паступае на службу ў Іст-Індскую карабельную кампанію і робіцца судавым доктарам. Аднак ужо ў першым плаванні слабое здароўе Слаўэрхофа нагадвае пра сябе і вымушае яго шукаць працу на сушы. Праз некалькі месяцаў ён зноў падпісвае канктракт з карабельнай кампаніяй і плыве на Далёкі Усход. Да 1927 года, калі заканчваецца кантракт, Слаўэрхоф шмат разоў пабываў у Кітаі, Ганконгу[[Ганконг]]у і Японіі.
 
З 1928 года паэт пачынае плаваць доктарам на судах, што ідуць у Лацінскую Амерыку. Гэтым часам крыху паляпшаецца яго здароўе і шырыцца пісьменніцкая слава (да 1930 года надрукаваныя ўжо шэсць паэтычных зборнікаў і два зборнікі апавяданняў). У вершах Слаўэрхофа адкрываецца дзівосны свет усходніх краін і паўднёвых мораў, ён расказвае пра кітайцаў-кулі, што грузяць суды ад Шанхаю да Кантону, пра партавыя гарады — [[Порт-Саід]], [[Джыбуці]], [[Сінгапур]], пра маракоў і піратаў, пра мужнасць, вернасць і падарожжы на самы край зямлі.
 
З 1929 года Слаўэрхоф часта бывае ў Нідэрландах, працуе ва Утрэхце ў клініцы дэрматалогіі і венерычных захворванняў. У верасні 1930 года жэніцца з Дар'яй Колін, танцоўшчыцай, балерынай — і некаторы час адчувае сябе вельмі шчаслівым. Аднак ужо ў 1931 годзе зноў захворвае (гэтым разам на пнеўманію) і вымушаны ехаць папраўляць здароўе ў Італію, куды хуткім часам пераязджае і яго цяжарная жонка. Дзіця нараджаецца мёртвым, і Слаўэрхоф упадае ў дэпрэсію, а ў 1932 годзе зноў сыходзіць у мора. Здароўе пагаршаецца, і Слаўэрхоф вырашае выправіцца ў [[Паўночная Афрыка|Паўночную Афрыку]], але неўзабаве вяртаецца назад. Разам са здароеўм пагаршаюцца стасункі з жонкай, якія праз некаторы час заканчваюцца разводам.
 
Тым часам пісьменніцкая слава Слаўэрхофа ўсё расце. У 1932 годзе выходзіць яго «Забароненае каралеўства» (Het verboden rijk), гістарычны раман з рысамі магічнага рэалізму, які апавядае пра дзевятнаццатае стагоддзе і жыццё партугальскага паэта шаснаццатага стагоддзя [[Луіс дэ Камоэнс|Луіса дэ Камоэнса]], аўтара санетаў і гераічнай паэмы «Лузіяды», які, як і сам Слаўэрхоф, бываў на Усходзе. Нідэрландскі паэт неаднаразова звяртаецца да вобразу свайго папярэдніка — напрыклад, у санэце «Камоэнс», — і супастаўляе яго лёс са сваім, бачачы ў гэтым злавеснае папярэджанне (Камоэнс памёр ад чумы). Гэты, а таксама наступны раман Слаўэрхофа «Жыццё на зямлі» (Het leven op aarde, 1934) былі прыхільна прынятыя крытыкай і чытачамі, а паэтычная кніга «Soleares» была ў 1933 годзе ўганараваная прэміяй Ван дэр Хогта.