Якуб Гуснік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Якуб Гуснік '''Якуб Гуснік''' ({{lang-cz|Jakub Husnik}}; {{ДН|29|3|1837}}, Вейпрніцэ , Аўст...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:25, 8 кастрычніка 2013

Якуб Гуснік (чэшск.: Jakub Husnik; 29 сакавіка 1837, Вейпрніцэ , Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Пльзень-поўнач, Пльзенскага краю Чэшскай Рэспублікі) - 26 сакавіка 1916, Прага) — чэшскі мастак, педагог, навуковец і вынаходнік у галіне фотамеханічных спосабаў рэпрадукавання.

Якуб Гуснік

Навуковая дзейнасць і творчасць

Жывапісец-партрэтыст. Стварыў шэраг жанравых палотнаў. Стварыў некалькі жывапісных работ для царквы ў Угрыневец паблізу Прагі. Праславіўся як вучоны. У 1868 Якуб Гуснік распрацаваў адзін з мастацкіх спосабаў рэпрадукавання - фотатыпію. Вядомы таксама працамі ў галіне геліёграфіі, фоталітаграфіі і фотацынкаграфіі. Ім, у прыватнасці, была прапанавана рэпрадукцыйнай эмульсія з фторыстым срэбрам, клішэ на пластах з фатаграфічнай жэлаціны і хлоркавага жалеза. Сумесна з прафесарам Шварцам, прапанаваў «мокры спосаб» апрацоўкі фатаграфій. У 1893 ўдасканаліў трохкаляровае прайграванне для друку і атрымаў на яго першы патэнт. Якуб Гуснік - аўтар некалькіх кніг пра свае вынаходствы. У 1908-1920 гадах яго сын Яраслаў Гуснік праводзіў эксперыменты з аўтахромам.