Хуга ван дэр Гус: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Божая Маці з дзіцем '''Хуга ван дэр Гус''' ({{lang-nl|Hugo van der Goes}};...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:40, 9 кастрычніка 2013

Хуга ван дэр Гус (нідэрл.: Hugo van der Goes; каля 1420-25, Гент - 1482, Одэргем) — фламандскі мастак, якога Альбрэхт Дзюрэр лічыў найбуйнейшым прадстаўніком ранненідэрландскага жывапісу, разам з Янам ван Эйкам і Рагірам ван дэр Вейдэнам.

Божая Маці з дзіцем

Творчасць

Працягнуў мастацкія традыцыі нідэрландскага жывапісу першай паловы XV ст. Мастацкая дзейнасць разнастайная. У яго ранніх работах прасочваецца ўплыў Баўтса.

Удзельнічаў як дэкаратар ва ўпрыгожванні горада Бругэ з нагоды вяселля ў 1468 герцага Бургундыі Карла Смелага і Маргарыты Ёркскай, пазней у афармленні урачыстасцяў у горадзе Генце з нагоды ўезду ў горад Карла Смелага і новай графіні Фландрскай у 1472 годзе. Відавочна яго роля ў гэтых работах была вядучай, бо па захаваных дакументах ён атрымаў вялікую плату чым астатнія мастакі. Творчая біяграфія мае мноства невыразнасцяў і прабелаў, бо ніводная з карцін не датавалася мастаком і не падпісвалася.

Самы вядомы твор - вялікі алтарны абраз «Пакланенне пастухоў», або «Алтар Парцінары», які быў напісаны каля 1475 па замове Тамаза Парцінары - прадстаўніка банка Медычы ў Бругэ - і аказаў глыбокі ўплыў на фларэнтыйскіх жывапісцаў: Даменіка Гірландая, Леанарда да Вінчы і інш.