Іаахім Лялевель: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
карэкта
Адхілена апошняя 1 змена (87.207.71.174) і адноўлена версія 1665863 ХомоБот
Радок 24:
|Rodovid =
}}
'''Іаахім (Яўхім) Ляле́вель''' (''Joachim Lelewel''; {{ДН|22|3|1786}}, {{МН|Варшава||}}, [[Рэч Паспалітая]] — {{ДС|29|5|1861}}, {{МС|Парыж||}}, [[Францыя]]) — польскіпольска-беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
Яго маці Е. Шалюта паходзіла з Беларусі. У [[1804]] — [[1808]] гг. вучыўся ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], дзе ў [[1815]]—[[1818]] і [[1821]]—[[1824]] выкладаў, узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі. У [[1824]] г. пасля выкрыцця таемных студэнцкіх таварыстваў «[[Таварыства філаматаў|філаматаў]]» і «[[Таварыства філарэтаў|філарэтаў]]» адхілены ад выкладання як іх ідэйны натхняльнік. Пераехаўшы ў Варшаву, усталяваў сувязь з таемнымі польскімі патрыятычнымі арганізацыямі. У [[1828]] г. абраны дэпутатам Сейма. З пачатку [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]] Іаахім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху стаў старшынёй [[Патрыятычнае таварыства|Патрыятычнага таварыства]] і ўвайшоў у Часовы ўрад, у складзе якога дамагаўся правядзення шэрагу рэвалюцыйных мер (надзяленне часткі сялян зямлёй і інш.). Пасля паразы паўстання эмігрыраваў у ва Францыю, дзе ўзначаліў [[Нацыянальны польскі камітэт]], які аб'яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі. За апублікаванне камітэтам напісанага І. Лялевелям заклікі «Да братоў рускіх», які змяшчаў заклік да сумеснай барацьбы супраць царызму, быў высланы ў [[1833]] з Францыі. У Бруселі стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэмакратычных арганізацый «Маладая Польшча», «Аб'яднанне» і інш.; актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці заснаванай у Бруселі міжнароднай Дэмакратычнай асацыяцыі, якая ставіла сваёй мэтай яднанне і брацтва народаў.