Грэчаскі агонь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: даследнік → даследчык, і у → і ў, мэтах → метах, бітваў → бітв, найболей → найбольш , панятак → паняцце, метах using AWB
др афармленне
Радок 3:
'''Грэчаскі агонь''' (ці '''вадкі агонь''', {{lang-el|ὑγρός πῦρ}}) — гаручая сумесь, якая ўжывалася ў ваенных мэтах у часы [[Сярэднявечча]]. Упершыню была ўжыта [[Візантыя|візантыйцамі]] ў марскіх бітвах. Дакладны састаў грэчаскага агню невядомы.
 
Вынаходнікам вадкага агню, які выратаваў [[Канстанцінопаль]] ад [[арабы|арабаў]] у [[678]] г. і ад русі ў [[941]] г. лічыцца [[Калінік]]. Дакладны склад і сродкі ўжывання дагэтуль не ясныя, да таго ж паняцце «грэчаскі агонь» пазначае розныя тыпы [[зброя|зброі]]. Хоць некаторыя даследчыкі аддаюць перавагу зваць грэчаскім агнём выбуханебяспечную сумесь, змешаную з салетрай<ref>Paszthory E. // Antike Welt 17.2 [1986] 27-37.</ref>, найбольш верагоднымі складовымі элементамі яе была [[нафта]] (якая здабывалася ва ўсходніх раёнах [[Азоўскае мора|Азоўскага мора]] ([[Тмутаракань]], [[Зіхія]]) ці на ўсходзе [[Арменія|Арменіі]], як пра гэта гаворыць [[Канстанцін Барвянародны]]<ref>De adm. imp. 53.483-511</ref>), змяшаная са смалою і [[сера]]й, якая затым награвалася і распырсквалася пры дапамозе помпы (siphon) праз бронзавую трубу (strepton). Пасудзіна з вадкасцю або падпальвалася на выйсці з трубы, або агністыя стрэлы выкідваліся ўслед за вадкасцю. Візантыйцы пільна ахоўвалі [[сакрэт]] вырабу і выкарыстання агню<ref>De adm. imp. 13.73—103</ref>; так балгары, захапіўшы вялікая колькасць сумесі і агнямётных прылад, так і не змаглі скарыстацца імі<ref>Theoph. 499.13-14</ref>.
 
Грэчаскі агонь часта ўжываўся падчас бітваў, напрыклад, падчас [[бітва пры Сулаеме|марской бітвы пры Сулаеме]] ў [[677]], а таксама выкарыстоўваўся ў аблогавых прыладах. Арабскі гісторык [[Ібн ал-Атхір]] апісвае жудаснае ўражанне, якое пакінулі візантыйскія прылады падчас нападу на Двін у [[927]] г. Згубы арабы змаглі пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што быў забіты візантыйскі артылерыст<ref>Vasiliev 1935/2.2: 150</ref>. Рэшткі сярэднявечнай майстэрні, у якой вырабляліся «гранаты» з грэчаскім агнём, былі адкрыты ў Хама-Епіфаніі<ref>Pentz P. // Antiquity 62, nos. 234 (1988) 89-93.</ref>.