Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 67:
 
[[Выява:Jozef Wankowicz autograph 1814.jpg|left|thumb|Аўтограф Юзафа Ваньковіча з назвай чына і кавалерства (па-польску): «Józef Wańkowicz Stacki Sowietnik or Kaw» (г.зн. «Józef Wańkowicz Stacki Sowietnik oraz Kawaler» — «Юзаф Ваньковіч стацкі саветнік і кавалер (ордэну)»), 1814 г.]]
У час, калі расійскі імператар [[Павел I, імператар расійскі|Павел І]] (1796—1801) адмяніў прынцыповыя пункты «Даравальнай граматы дваранству» (1785), у выніку якіх не прадугледжвалася пасада губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства) у сістэме дваранскага самакіравання, абавязкі кіраўніка дваранскай суполкі губерні падчас дваранскіх сходаў выконваў па выбару дваран губерні адзін з павятовых маршалкаў. У [[1797]]—[[1799]] абавязкі губернскага маршалка выконваў [[Міхал Бярновіч|Міхал Ежавіч Бярновіч]], [[Слуцкія павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкі павятовы маршалак]] (1795—1802). Пасля яго Юзаф Матэушавіч Ваньковіч быў выбраны выконваць абавязкі [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1800—1802), пакінуўшы пасаду мінскага павятовага маршалка. З аднаўленнем дзейнайсці «Даравальнай граматы дваранству» ([[1785]]) у поўным аб'ёме паводле маніфесту расійскага імператара [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандра І]] (1801—1825) ад 2 красавіка 1801, на пасаду мінскага губернскага маршалка на чарговых дваранскіх выбарах быў выбраны [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч|Станіслаў-Нікадэм Аляксандравіч Ваньковіч]], а Юзаф Ваньковіч быў выбраны мінскім павятовым маршалкам і займаў гэтую пасаду да 1808.
 
Атрымаў расійскі чын [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]], [[ордэн Святой Ганны]] 2 ступені і [[ордэн Святога Станіслава]].