Розніца паміж версіямі «Паэма»

2 байты выдалена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(крыніца — be-x-old:Паэма)
Звычайна ў паэме выяўляецца своеасаблівая гармонія лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў. Беларуская паэма ўзнікла як паэма эпічная. Яскравым яе ўзорам з'яўляецца сярэдневяковая «[[Песня пра зубра]]» [[Мікола Гусоўскі|М. Гусоўскага]] (на [[лацінская мова|лацінскай мове]]).
 
Моцны лірычны пачатак, павышаная эмацыянальнасць вершаванай мовы, характэрныя для паэмы, надаюць асаблівую важкасць аб'екту паэтычнага ўвасаблення, пэўным чынам узвялічваюць яго. Менавіта таму паэмай зрэдку называюць нават [[проза|празаічныя]] творы ([[раман]]ы, [[аповесць|аповесці]]), якія вылучаюцца асаблівым лірызмам, узнёслым пафасам, важкасцю і глыбінёй прадмета гаворкі. З такіх паэм у прозе можна назваць «[[Мёртвыя душы]]» [[Мікалай Гогаль|М. Гогаля]], «Педагагічную паэму» [[АнтонаАнтон МакаранкіМакаранка|А. Макаранкі]], [[Чазенія|«Чазенію»]] [[Уладзімір Караткевіч|У. Караткевіча]] і інш. Блізкімі да іх з'яўляюцца паэмы, таксама напісаныя прозай, якія ўзніклі ў эпоху [[рамантызм]]у ([[Алаізіюс Бертран]]) і дасягнулі свайго росквіту ў эпоху [[сімвалізм]]у ([[Шарль П'ер Бадлер|Шарль Бадлер]], [[Арцюр Рэмбо]]).
 
Як жанр, які развіваецца на мяжы эпасу, лірыкі і драмы, сінтэзуючы ў сабе іх характэрныя спосабы і прыёмы, паэма застаецца найбольш  прадуктыўнай і сёння.