Адам Антонавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пішу||}}
{{Шляхціч
| беларускае імя = Адам Антонавіч Вайніловіч
Радок 23 ⟶ 22:
| муж =
| жонка =
| дзеці = 1) [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] (13.10.1847—16.06.1928); 2) Міхаліна Адамаўна Вайніловіч (1848—1941); 3) Габрыэла Адамаўна Вайніловіч (1850—1879); 4) Марыя Адамаўна Вайніловіч (1849—1927); 5) [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Адамаўна Вайніловіч (Кастравіцкая)]] (1867—1935).
| рэлігія = каталік
| узнагароды =
Радок 66 ⟶ 65:
Сын Адама [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (1847—1928) стаў буйным гаспадарчым і палітычным дзеячам [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і [[Беларусь|Беларусі]] — быў віцэ-старшынём (1888—1907) і старшынём (1907—1921) [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] (1878—1921), дэпутатам (1906—1909) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні, лідарам [[краёўцы|ліберальна-кансерватыўнага накірунка «краёвасці»]] і старшынём [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] (1907—1908), актыўным прыхільнікам дзяржаўнасці Беларусі.
 
== Удзел у паўстанніПаўстанне 1863—1864 гадоў і пагроза секвестра маёнткаў ==
[[File:Edward Woynillowicz i jago maci Anna Vankovicz.JPG|left|thumb|[[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] са сваёй маці Ганнай]]
Брат Адама [[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч|Тадэвуш Вайніловіч]] (1804—1878), з'яўлячыся патрыётам, аўтарытэтным і доўгачасовым [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкім павятовым маршалкам]] (1845—1863), прыняў удзел у падзеях, звязаных з падпісаннем г.зв. «мінскага пратакола», калі падчас дваранскіх выбараў у [[Мінск]]у ў [[1862]] дваране [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ўнеслі ў пратакол дваранскага сходу тэкст адрасу да расійскага цара аб жаданні злучыць Мінскую губерню ў адміністрацыйных адносінах з польскімі губерніямі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], мроячы аб адраджэнні былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Тадэвуш Вайніловіч падпісаўся пад пратаколам, падаў у адстаўку з пасады маршалка і нават са спакойнай душой у сваім маёнтку рыхтаваўся да высылкі расійскімі ўладамі за такі крок, але абышлося<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 16.</ref>.
 
Эмацыйны патрыятычны запал ахапіў многія слаі грамадства [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], асабліва бурна на любыя водгукі падзей у [[Горад Варшава|Варшаве]] і сваім краі рэагавалі моладзь і жанчыны. Гімназічная моладзь [[Горад Слуцк|Слуцка]], сярод якой было болей за 300 вучняў, часта пакідала свае прамыя абавязкі вучыцца, каб удзельнічаць у патрыятычных дэманстрацыях як у касцёле, так і за яго межамі, насіла «патрыятычную біжутэрыю» (заколкі з [[Герб Польшчы|«Арлом»]] ці [[Герб Пагоня|«Пагоняй»]], запiнкі да кашуль з партрэтамі [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]], Анджэя Замойскага, Леапольда Кроненберга). Людзі сталага веку хадзілі на дэманстрацыі ў [[кунтуш]]ах і [[канфедэратка]]х з какардамі з нацыянальнымі гербамі, спявалі патрыятычныя і рэлігійныя гімны ў касцёлах і на вуліцы, захапляліся мясцовымі агітатарамі (якія сваёй дзейнасцю рабілі сабе папулярнасць у народзе), перадавалі адзін аднаму нелегальную літаратуру, прыхоўвалі зброю, а часам і саміх паўстанцаў. Тых цвяроза думаючых людзей, што глядзелі глыбей і бачылі, што паўстанне не падрыхтавана і ўвогуле не мае шанцаў на поспех, а яго наступствы будуць неспрыяльнымі для края, узбуджаныя натоўпы ганьбавалі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 17—18.</ref>.
 
Сын Адама Вайніловіча Эдвард, які ў [[1861]]—[[1865]] вучыўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай кальвінісцкай гімназіі]], быў патрыётам, але занатаваў у сваіх успамінах, што мала тады рэагаваў на заклікі мясцовых агітатараў і паўстанцкіх эмісараў і не падзяляў сфарміраваную тады агітатарамі ў людскім асяроддзі грамадскую думку Слуцка, якая пасля здрадзіла сваім жа героям: ''«Адзінае, што лічыў тады дрэнным і зараз не магу дараваць, гэта тое, што шырокія колы грамадства былі такія нявопытныя альбо загіпнатызаваныя. <…> Магу прывесці прыклады: графу [[Эмерык Каралевіч Чапскі|Эмерыку Чапскаму]], фундатару музея Чапскіх у [[Горад Кракаў|Кракаве]], а пасля дырэктару ляснога дэпартамента, пабілі вокны. Швагер мой, Ежы Магільніцкі<ref>Ежы Пятровіч Магільніцкі (1827—1915) узначаліў паўстанне ў Слуцкім павеце, быў высланы на катаргу, а пасля вызвалення ажаніўся з Габрыэлай Адамаўнай Вайніловіч (1850—1879), сястрой Эдварда.</ref>, сасланы на катаргу, не меў міру ў стваральнікаў грамадскай думкі, якія пасля папівалі гарбатку з абаранкамі, калі яго маёнтак канфіскоўвалі. Памятаў усё гэта, і тая несправядлівасць паўплывала, напэўна, на тое, што занадта, можа, абыякава адносіўся да грамадскай думкі і не дабіваўся ніколі папулярнасці. Такім спосабам стваралася грамадская думка, якой пачалі паддавацца людзі насуперак сваім найглыбейшым перакананням, і неслі сваё жыццё і маёнтак у ахвяру, разумеючы нават усю бясплённасць сваёй самаахвярнасці. <…> Для ілюстрацыі настрою прывяду прыклад асабісты: меў шчасце мець матку, любоў якой да мяне была бязмежнай, і памятаю, як мяне, 15-гадовага юнака, яна падгаворвала, каб, калі прыйдзе хвіліна, стаў у шэрагі тагачасных мнімых абаронцаў айчыны. Хвіліна тая прыйшла — на маё шчасце, не быў дома, калі прыйшла да Савіч слуцкая партыя<ref>„Партыяй“ у часы паўстання называлі паўстанцкі атрад.</ref> пад кіраўніцтвам слаўнага палкоўніка Уладзіслава Машэўскага, некалькі асоб забралі маю стрэльбу, забралі 6 запрэжаных коней і пісара маёнтка, якога маці блаславіла і адправіла. Манеўравалі нядоўга, былі разбіты на мяжы Ігуменскага павета»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 17—18.</ref>.
 
Пісар маёнтка быў арыштаваны і даў сведчанні, таму Адаму Вайніловічу пагражаў секвестр маёнтка. У маёнтак Савічы прыехаў п'яны царскі ўраднік Вінаградаў з казакамі і вартай з сялян, якія абкружылі двор і пачалі вопіс маёмасці, здзіўляючыся, што не знаходзяць грошай у маёнтку. Яшчэ раней у прыватнай бяседзе з братам Адама [[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч|Тадэвушам Вайніловічам]] (1804—1878), слуцкім павятовым маршалкам (1845—1863), Вінаградаў (па даручэнні ваеннага начальніка Слуцкага павета казачага палкоўніка Астахава) папрасіў грашовы хабар, калі маршалак хацеў, каб на маёнтак брата Адама не наклалі секвестр. Некалькі дзён маёнтак знаходзіўся ў абкружэнні і распараджэнні казакоў, але Тадэвушу Вайніловічу ўдалося дабіцца зняцця секвестра з Савічаў да выроку суда, якога ў далейшым не адбылося<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 19.</ref>.
== Маёнткі ==
У [[1846]] бацька [[Антон Адамавіч Вайніловіч]] (1771—1855), з'яўляючыся старым чалавекам і хворым на ногі, перадаў кіраванне гаспадаркай сваім сынам, падзяліўшы свае маёнткі паміж двума сынамі ([[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч|Тадэвушу]] — Кларымонт, Каралін; Адаму — Савічы, Пузаў і Браткова), вырашыў, што будзе жыць у сына Адама ў палацы ў Савічах на прыбыткі з дробнага маёнтка Дучава (Душава), якой Вайніловіч набыў у паноў Грыцкевічаў. Адышоўшы ад кіравання маёнткамі, стары Антон Вайніловіч заставаўся галоўнай асобай у доме, усім кіраваў і ўсё падпарадкоўвалася яго загадам<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia... С. 7.</ref>.
 
Маёнткі [[Вёска СавічыБраткова, Капыльскі раён|Савічы]]Пузава (333разам 373 [[Дзесяціна, мера плошчы|дзесяціны зямлі]]), Братковаі і Пузава[[Вёска (разамСавічы, 373Капыльскі раён|Савічы]] (333 дзесяціны) у [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] налічвалі 103 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] ў [[1856]].
 
[[Люцыян Янавіч Вайніловіч]] (1817—1884) ад сваёй жонкі Гелены Янаўны Вейсенгоф (1815—1880), дачкі знакамітага генерала [[Ян Янавіч Вейсенгоф|Яна Вейсенгофа]] (1774—1848), які ў свой час быў нават [[ад'ютант]]ам [[Якуб Ясінскі|Якуба Ясінскага]] (1759—1794), не меў дзяцей. Шануючы родавыя сувязі і маючы вялікую замiлаванасць да «радзіннага гнязда» (маёнтка Пузава ў Слуцкім павеце), Люцыян Вайніловіч вырашыў, што пасля сваёй смерці яго родавы маёнтак Пузаў (Пузава) і набыты маёнтак Пераходы ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]] павінны перайсці Вайніловічам па мужчынскай лініі, у прыватнасці сыну свайго стрыечнага брата — [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварду Адамавічу Вайніловічу]]. Люцыян падпісаў з Адамам Антонавічам Вайніловічам (1806—1874) у [[1865]] адпаведную дамову. З таго часу Люцыян Вайніловіч і яго жонка абкружылі вялікай увагай маладога Эдварда, які пачаў часцей наведваць іх у [[Горад Варшава|Варшаве]], завязалі з ім перапіску і з 1870-х пачалі шукаць для Эдварда нявесту<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 28—30.</ref>. Паводле тастамента Уладзіміра Вейсенгофа пасля смерці Люцыяна Вайніловіча маёнтак Самакленск разам з пэўнай сумай на вядзенне гаспадаркі павінен быў перайсці ў валоданне Юзафа Вейсенгофа. Выканаўцам тастамента Люцыяна Вайніловіча (1817—1884) быў Эдвард Адамавіч Вайніловіч, які згодна з апошняй воляй перадаў маёнтак у Люблінскай губерні Юзафу Вейсенгофу<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 29—30.</ref>.
== Смерць ==
У апошнія гады жыцця Адам Вайніловіч вельмі хварэў на [[атэрасклероз]] сасудаў ног, чым у свой час пакутавалі і яго бацька, і дзед. Хвароба не адступіла, хоць лячыўся і ў [[Горад Варшава|Варшаве]]. [[22 снежня]] [[1874]], калі сына Эдварда не было пэўны час дома, Адам Вайніловіч памёр у палацы ў Савічах<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 35.</ref>. Ад [[атэрасклероз]]у сасудаў ног пазней памрэ і яго сын [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард]].