Адам Антонавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
Адам ажаніўся, маючы больш за 40 год, бо дагэтуль яго вельмі займала грамадская дзейнасць па ўладкаванні зямельных спрэчак паміж дваранамі. Жонкай стала Ганна (Анэля) Эдвардаўна Ваньковіч (1826—1893) — дачка [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч|Эдварда Станіслававіча Ваньковіча]] (1793—1872), мінскага павятовага харунжага (1817—1820), уласніка маёнтка Вялікая Сляпянка, Камароўка каля Мінска (зараз у межах [[Горад Мінск|Мінска]] вядомыя аднайменныя раёны), Зарэчча над Свіслачу [[Мінскі павет|Мінскага павета]], і яго жонкі Міхаліны Станіславаўны Манюшкі, цёткі вядомага кампазітара [[Станіслаў Манюшка|Станіслава Манюшкі]]. Яе [[род Ваньковічаў]] адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], а пазней [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе і меў маёнткі (у [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскім]] і [[Ігуменскі павет|Ігуменскім]] паветах). У прыватнасці, дзед Ганны Эдвардаўны Ваньковіч пан [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч|Станіслаў-Нікадзiм Аляксандравіч Ваньковіч]] (?—1812) быў [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1797—1802), а пасля [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1802—1806) і валодаў маёнткамі ў [[Мінскі павет|Мінскім]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскім]] і [[Барысаўскі павет|Барысаўскім]] паветах [[Мінская губерня|Мінскай губерні]].
 
[[Выява:Jadwiga Woyniłłowicz.jpg|thumb|[[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Адамаўна Вайніловіч (Кастравіцкая)]] (1867—1935) — сястра Эдварда Адамавіча Вайніловіча]]
У сям'і Вайніловічаў з пяццю дзецьмі (чатыры дачкі і сын Эдвард), меўшай не вельмі вялікі маёнтак, матэрыяльныя магчымасці былі вельмі абмежаваныя, бо маці Ганна з вялікай спадчыны сваіх бацькоў Ваньковічаў атрымала сабе толькі 10 000 рублёў срэбрам<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>.