Фама (апостал): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
этымалогія слова
Радок 1:
[[Выява:Rembrandt Harmensz. van Rijn 040.jpg|thumb|Нявер'е св. Фамы ([[Рэмбрандт]])]]
'''Фама''' ({{lang-el|Θωμάς}}, {{lang-la|Thomas}}), '''Іуда Фама''', '''Дзідзім''' — адзін з [[12 вялікіх апосталаў]]. Мянушка «Фама» (''Te'oma'') значыць «блізнюк» па-арамейску, Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэчаскую. Паводле падання, ён паходзіў з [[Галілея|Галілеі]] і быў рыбаком. Фама самааддана служыў [[Ісус Хрыстос|Ісусу Хрысту]], хоць і не заўсёды разумеў сэнс яго слоў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасць памерці за свайго настаўніка. Калі Ісус Хрыстос, як падаецца ў [[Біблія|Бібліі]], пасля свайго распяцця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасць Фамы паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Фаме, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад [[цвік]]оў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшло выслоўе: ''няверуючы Фама''.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы… С. 179.</ref>
 
Паводле падання, заснавальнік хрысціянства ў [[Індыя|Індыі]]. Прапаведуючы ў горадзе Меліяпор, размешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Фама быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у смерці юнака. Натоўп схапіў святога Фаму, як забойцу, і патрабаваў пакарання. Апостал Фама папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засведчыў аб тым, што забойства здзейсніў яго бацька.<ref>[http://pravoslavie.name/index.php?article=download/saints/Oct/06/life01&format=html&page=4 Житие и страдание святого апостола Фомы] {{ref-ru}}</ref> Пасля пропаведзі Евангелля Фама прыняў пакутніцкую смерць у індыйскім горадзе [[Маліпура]] — быў праткнуць пяццю дзідамі. Нягледзячы на паданне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысціянства ў Індыю прывёз не ён, а [[Фама Канскі]] ў [[4 стагоддзе|IV стагоддзі]].<ref>K.S. Latourette, ''A History of the Expansion of Christianity,'' 7 vols., London, 1940-49</ref><ref>Edward Gibbon, ''The Decline and Fall of the Roman Empire,'' London, 1957</ref><ref>Koenraad Elst, ''Negationism in India: Concealing the Record of Islam,'' New Delhi, 1992,</ref><ref>T.R. Vedantham, «St. Thomas Legend» in the ''South Madras News,'' Madras, 1987</ref><ref>Ishwar Sharan, ''The Myth of Saint Thomas and the Mylapore Shiva Temple,'' New Delhi, 1995</ref>