Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: афармленне
др →‎Гісторыя: бітую спасылку замяніў
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
Хутчэй за ўсё, на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы ў [[X]]—[[XIII стагоддзе|XIII стагоддзях]] знаходзілася велізарнае [[гарадзішча]], якое з часам раздрабнілася на шэраг паселішчаў: Лошыца Вялікая, Лошыца Малая, Лошыца Гарнастаеўская<ref name="7days">''Филиппович А.'' [http://7daysminchanin.beltaesmasoft.bycom/7days.nsfwalks/lastloshitsa/9F9BEFE72355EDC742256BC30055C4D1?OpenDocumentloshitsa_articles.html#whitehorse БЕЛАЯБелая лоЕЛАЯ ЛОШАДЬ В ДРЕМУЧЕМ ПАРКЕ] //Александр ФИЛИППОВИЧ, Редакция "«7 дней"», БЕЛТА.</ref>
 
[[Лошыца|Двор Лошыцкі]] вядомы з [[1557]]  г. Ад князёў [[Род Талачынскіх|Талачынскіх]] [[маёнтак]] перайшоў ва ўласнасць рода князёў [[Род Друцкіх-Горскіх|Друцкіх-Горскіх]], у вытоках якога стаяў [[полацкі князь]] [[Рагвалод Барысавіч]]. Першае вядомае ўпамінанне роду ў Лошыцы датуецца [[1582]]  г. У [[1597]]  г. маёнткам валодаў князь [[Фёдар Друцкі-Горскі]]. У [[1640]]  г. адбылося аддзяленне Лошыцы ад суседняга [[Новы Двор|Новага Двара]].
 
У 1703  г. маёнтак перайшоў [[Ежы Геранімавіч Прушынскі|Ежы-Антонію Прушынскаму]], пазней да яго сына ад Тэрэзы [[род Ратомскіх|Ратомскай]]  — маршалку галоўнага трыбунала [[Юзаф Прушынскі|Юзафу Прушынскаму]] (1709—1790), кавалеру [[ордэн Белага Арла|ордэнаў Белага Арла]] і [[ордэн Святога Станіслава|Св. Станіслава]]. З яго імем звязана фарміраванне барочнай сядзібы другой паловы [[XVIII ст.]] У гэты час Лошыца вядома па інвентарах [[1772]], [[1777]], [[1785]]  гг. У [[1779]]  г. уладанні былі падзелены паміж сынамі Юзафа (1709—1790): маёнтак [[Лошыца]] разам з [[фальварк]]ам [[Весялоўка]] пад [[Мінск]]ам адышоў малодшаму (шостаму) сыну [[Казімір Прушынскі|КазімірКазіміру]]у; [[Новы Двор]] і [[Трасцянец]] дасталіся [[Антоній Прушынскі|Антонію]]; [[Каралішчавічы]]  — [[староста мінскі|старосце мінскаму]] [[Станіслаў Юзафавіч Прушынскі|Станіславу]] (1753—1800). Лошыцкі маёнтак ад Казіміра атрымаў у спадчыну сын Антонія  — [[Станілаў Ксаверый Антонавіч Прушынскі|Станіслаў-Ксаверый]] (пам.1807), пасля смерці якога ўладальніцай стала яго жонка Ганна з [[род Сямашкаў|роду Сямашкаў]]. Затым маёнткам валодалі іх сын [[Ірэній Станіслававіч Прушынскі|Ірэній]], які памёр маладым, а пасля брат апошняга  — [[Яўстах Станіслававіч Прушынскі]] (1797—1877), [[прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1863—1877)<ref name="locator">[http://locator.by/places/98282/link Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс]</ref>.
[[Выява:View of Łošyca, J. Pieška.jpg|thumb|300px|Лошыца на акварэлі [[Юзаф Пешка|Ю. Пешкі]], пач. [[19 стагоддзе|XIX ст.]]]]
 
Пасля смерці [[Яўстах Станіслававіч Прушынскі|Яўстаха Прушынскага]] (1797—1877), у якога мелася сястра Тэкля Прушынская, што пайшла за [[Ян Віктаравіч Любанскі|Яна Любанскага]], маёнтак Лошыца перайшоў у валоданне яго пляменніка  — [[Ян Янавіч Любанскі|Яна Янавіча Любанскага]] (пам.1884), сына [[Ян Віктаравіч Любанскі|Яна Любанскага]] і Тэклі [[Род Прушынскіх|Прушынскай]]. З [[Яўстах Янавіч Любанскі|Яўстахам Янавічам Любанскім]] (1859—пасля 1913), сынам [[Ян Янавіч Любанскі|Яна Янавіча Любанскага]] (пам.1884) і Аляксандры Юзафаўны [[род Сулістроўскіх|Сулістроўскай]], звязаны найбольш паспяховы перыяд развіцця маёнтка. Маёнтак стаў адной з лепшых [[Мінская губерня|губернскіх]] гаспадарак, а Лошыца стала вядомым месцам свецкага жыцця<ref name="ГККРБ-2009"/>, тут збіраліся заможныя дваране ([[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]], [[Юры Чапскі|Ежы Чапскі]] і інш.) і прагрэсіўная інтэлегенцыя Мінскай губерні. Часта бываў тут [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], які сябраваў з Яўстахам<ref name="locator"/>. Яўстах Любанскі быў членам камітэта па будаўніцтве [[касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] ў [[Мінск]]у, выбіраўся ў мінскую гарадскую і [[Дзяржаўная дума, Расійская імперыя|Дзяржаўную думу]] першага склікання, быў актыўным членам [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], старшынёй камітэта [[Мінская лясная біржа|Мінскай лясной біржы]], а таму добра ведаў сельскую гаспадарку. У развіцці маёнтка вялікую ролю адыграла і яго жонка Ядвіга Геранімаўна [[род Кеневічаў|Кеневіч]] (пам.1905). Пасля яе трагічнай смерці (у 1905  г.) праз пэўны час (у 1913  г.) Яўстах пакінуў сядзібу, выехаў на [[Каўказ]] і знік невядома дзе. Апошнім уладальнікам сядзібы быў яго брат [[Аляксандр Янавіч Любанскі]] з [[Вёска Любань, Вілейскі раён|Любані]]<ref name="ГККРБ-2009">{{крыніцы/ГККРБ-2009|}}</ref>.
[[Выява:Łošyckaja kaplica. Раčatak XX st.jpg|міні|злева|Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі, пач. XX cт.]]
У [[1925]]  г. у Лошыцы па ініцыятыве акадэміка [[М. Вавілаў|М. Вавілава]] быў арганізаваны і паспяхова працаваў пад яго кіраўніцтвам Беларускі аддзел [[Усесаюзны інстытут раслінаводства|Усесаюзнага інстытута раслінаводства]]. Актыўна праводзілася інтрадукцыя пладова-ягадных раслін, былі створаны багатыя калекцыі зыходнага матэрыялу для [[селекцыя|селекцыі]]. Тут зарадзілася і сфарміравалася вядомая беларуская школа памолагаў-селекцыянераў. [[15 верасня]] [[1928]]  г. М. Вавілаў прыязджаў у Лошыцу. Пазней у Лошыцы быў арганізаваны [[Беларускі НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства]].
 
У [[1930-я]] гады на тэрыторыі парку [[НКУС БССР|рэпрэсіўнымі органамі]] [[БССР]] [[Рэпрэсіі ў БССР|праводзіліся расстрэлы]]<ref name="N203">[http://mk.by/2010/11/05/31853/ Картофель называли «лошицким»]//Юлия ПАНКРАТЬЕВА, Газета «Минский курьер» №203№ 203 (2042), 4 августа 2010</ref>. Таксама тут, прыкрываючыся шыльдай сельгасінстытута, праходзіла навучанне дыверсійная брыгада беларускіх [[чэкісты|чэкістаў]] і ў суседнюю [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчу]] закідваліся "«народныя мсціўцы"»<ref name="7days" />. [[7 лістапада]] [[2010]]  г. у [[Лошыцкі яр|Лошыцкім яры]] ў мемарыяльнага знака на месцы гібелі ахвяр [[сталінізм]]у прайшоў мітынг (традыцыйная акцыя [[КХП-БНФ]] памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прысвечаная Дню памяці продкаў «[[Дзяды]]»)<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2010/11/07/ic_news_116_354967/ В Лошицком яре прошел митинг памяти жертв сталинских репрессий]</ref>
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ў сядзібе знаходзіліся вярхі [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|нямецкіх акупацыйных улад]] (глава  — мінскі абласны камісар [[У. Фрайтаг]]а). Пасля вайны Лошыцкі парк быў аддадзены пад сельгасугоддзі саўгаса «Лошыца» (займаў 93 га)<ref name="7days" />.
 
У [[1988]]  г. Лошыцкі парк быў абвешчаны помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры<ref name="7days" />.
 
У [[1993]]  г. распрацаваны праект па аднаўленні парку, завяршаецца аднаўленне сядзібнага дома<ref name="ГККРБ-2009"/>. У [[1997]]  г. згарэў асноўны будынак гаспадарчага двара<ref name="locator"/>. У [[1998]]  г. комплекс быў перададзены ўнітарнаму прадпрыемству «[[Мінскзеленбуд]]»<ref name="7days" /><ref>[http://www.newsvm.com/news/30/17949/ Жемчужина "«Золотого кольца"»]</ref>.
 
Сядзібны дом з [[1986]]  г. і да апошняга часу з'яўляўся адным з дзевяці філіялаў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея]]. Затым яго перадалі ў камунальную ўласнасць [[Мінгарвыканкам]]а<ref name="7days" />.
[[File:Belarus-Minsk-Loshytsa-Park-2.jpg|thumb|злева|Пень, які застаўся ад Заручальнага дуба]]
У ліпені [[2010]] года не вытрымаў моцных парываў ветру Заручальны дуб, якому, мяркуючы па кольцах, было тры сотні гадоў<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2010/07/17/ic_news_116_335880/ Погиб талисман Лошицкого парка в Минске]</ref>.