Польска-беларускае таварыства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Польска-беларускае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі''' — грамадска-палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1919—1920 у [[Горад Варшава|Варшаве]]. Складалася з прадстаўнікоў беларускага нацынальна-дэмакратычнага руху і маянткоўцаў-кансерватараў, галоўным чынам — з [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] і [[Мінская губерня|Мінскай губерняў]].
=== Гісторыя ===
[[File:Ofensywa na Kijow.png|thumb|Тэатр ваенных дзеянняў [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў]]]]
Радок 6:
Прадстаўнікі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха і ўплывовыя маянткоўцы-кансерватары Беларусі, якія, ратуючыся ад бальшавікоў, аселі ў Варшаве і былі прыхільнікамі палітычнай суб'ектнасці Беларусі (у першую чаргу — [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]]), вырашылі аб'яднацца. На думку Вайніловіча, збліжэнне часткі прадстаўнікоў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху з кансерватыўна настроенымі польскамоўнымі і каталіцкімі землеўласнікамі Беларусі («палякамі») было вынікам пераканання, што бальшавікі жадаюць «адзінай і непадзельнай Расіі» і ніколі не дадуць магчымасці беларусам нацыянальна развівацца, а Беларусь «патоне ў рускім моры» і асімілюецца. Сам Вайніловіч быў перакананы, што толькі саюз Беларусі і Польшчы (праз адраджэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай) можа гарантаваць [[беларусы|беларусам]] культурнае развіццё і палітычную суб'ектнасць Беларусі.
 
Паводле прынятага статута, таварыства ставіла за мэту дамагацца ''«цяснейшай прыязнасці паміж беларускім і польскім народамі, грунтоўнае і шырокае азнаямленне польскага грамадства з Беларуссю і, наадварот, беларускага грамадства з Польшчай, будаўніцтва ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне культурнай, эканамічнай і асабліва палітычнай, як роўны з роўным, вольны з вольным»''. У склад кіраўніцтва ўваходзілі [[Міраслаў Абязерскі|М. Абязерскі]] (старшыня), [[Л. Дубейкаўскі]] (віцэ-старшыня), [[Канстанцін Гардзялкоўскі|К. Гардзялкоўскі]] (сакратар і скарбнік), [[П. Аляксюк]], [[Э. Вайніловіч]], Т. Галуўка, [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|А. Лядніцкі]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Р. Скірмунт]], [[Б. Тарашкевіч]], В. Цывінскі, [[Чэслаў Янкоўскі|Ч. Янкоўскі]] і інш.
 
[[File:Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich.png|left|thumb|[[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель]] (Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich) — польская грамадзянская адміністрацыя на літоўска-беларускіх землях, не інкарпараваных у склад Польшчы, а занятых у 1919—1920 гадах польскім войскам]]