Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адкат версіі 1693370 аўтарства Pracar (размова)
Радок 33:
|афіцыйны сайт =
}}
'''Польскі дэмакратычны саюз Беларусі''' ([[1907]]) ({{lang-pl|Związek Polski Demokratyczny na Białej Rusi}}, {{lang-ru|Польский демократический союз Беларуси}}) — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага накірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (у прыватнасці — у [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]]) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-дэмакратычныя лозунгі. Ставіла за мэту абарону інтарэсаў усіх народаў і катэгорый насельніцтва [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]]. Як і [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі]], партыя імкнулася павесці за сабой на выбарах у II і III Дзяржаўныя думы Расійскай імперыі мясцовую польскамоўную і каталіцкую інтэлігенцыю («палякаў»). Стварэнне Саюза не было завершана і сапраўднай палітычнай арганізацыяй ён не стаў.
 
== Абставіны стварэння ==
Радок 45:
 
== Праграма ==
Заснаваўчы двухдзённы сход у [[Горад Мінск|Мінск]]у зацвердзіў палітычную праграму: уздым дабрабыту і культурнага ўзроўня ўсіх жыхароў края незалежна ад этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага становішча; увядзенне валаснога, павятовага і губернскага самакіравання з гарантыяй праў нярускага насельніцтва; стварэнне моцнай сялянскай гаспадаркі (у тым ліку, за кошт пераходу сялянам часткі зямлі маянткоўцаў за выкуп); увядзенне свабодных, роўных, тайных і прапарцыянальных выбараў (што было любімым лозунгам [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскіх «кадэтаў»]]). Адным з прынцыповых патрабаванняў саюз ставіў зняцце абмежаванняў у адносінах да «асоб польскага паходжання», захаванне права на культурнае развіццё палякаў і ўвядзенне аўтаноміі [[Варшаўскае генерал-губернатарства|Царства Польскага (карэнных польскіх губерняў)]] у Расійскай імперыі.
У агучанай Саюзам праграмавай адозве адкрыта дэклараваўся яго польскі характар, падтрымлівалася аўтаномія [[Царства Польскае|Царства Польскага]] ў складзе Расійскай імперыі і раўнапраўнасць палякаў з іншымі народамі. Адначасова імкнулася падтрымоўваць развіццё як польскай асветы, так і беларускай і ўкраінскай. Прапанавалася ўведзенне свабодных, роўных, тайных і прапарцыйных выбараў, а таксама стварэнне мясцовага самакіравання. У аграрным пытанні планавалася паправіць умовы жыцця сялян дзякуючы прапанаванай інтэксыфікацыі прадукцыі, комасацыю грунтаў і рэгуляцыю сэрвітутаў. Вырашалася часткова пасвяціць інтарэсы земскіх уладальікаў з мэтай споўнення чаканняў сялян. Дапускалася магчымасць прымусовага выкупу вялікіх земскіх маёнткаў на патрэбы мясцовых сялян. Выключалася аднак з такой магчымасці «культурныя маёнткі», а таксама гэтыя, якія апрацоўвалася з дапамогай уласных жывёлаў<ref name=b/>.
 
Апошняе патрабаванне (увядзенне аўтаноміі Царства Польскага) было ўведзена лідарамі партыі (якія былі галоўным чынам землеўласнікамі і членамі мясцовых таварыстваў сельскай гаспадаркі) спецыяльна, каб адлучыць мясцовую «левую» польскамоўную і каталіцкую інтэлігенцыю («палякаў») не толькі ад [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскіх «кадэтаў»]], але і ад [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]]<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 238.</ref>.
 
Тлумачучы на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№164, 1907 г.) асноўныя праграмныя прынцыпы, Вітальд Жукоўскі сцвярджаў, што [[краёўцы|краёвая ідэя]] — адзіна магчымая пазіцыя для «польскай» інтэлігенцыі ў краі, характэрнай рысай якога з’яўляецца шматнацыянальнасць, і заяўляў аб імкненні партыі абараняць інтарэсы і правы самых шырокіх кол насельніцтва. [[Палякі]], [[літоўцы]], [[беларусы]] і [[яўрэі]] ў праграме трактаваліся як карэнныя народы [[Паўночна-Заходні край|края]], а [[рускія]] былі ахарактарызаваны як чужая і варожая краёвым інтарэсам група, якая імкнецца да русіфікацыі края. Лідарамі партыі планавалася трымаць сувязь з краёўцамі-кансерватарамі (з [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыяй Літвы і Беларусі]]), што павінна было забяспечыць краёўцам двух накірункаў поспех на выбарах у III Дзяржаўную думу<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 239.</ref>.
 
== Падтрымка ў грамадстве ==