Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
[[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі]] ўвяла ліберальныя свабоды, якія ўпершыню ў Расійскай імперыі дазволілі легальна ствараць палітычныя партыі самых розных поглядаў. Узніклы ў літоўска-беларускіх губерняў рух [[краёўцы|«краёўцаў»]] пачаў імкнуцца набыць партыйныя формы сваёй дзейнасці. Сярод краёўцаў вылучылася два накірункі (ліберальна-кансерватыўны і ліберальна-дэмакратычны)<ref>[[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Sukcesorzy... С. 50.</ref>. Наяўнасць дзвюх плынь тлумачылася тым, што карэнныя польскамоўныя і каталіцкія дваране (якія называлі сябе і як «літоўцы» (ці па-польску «літвіны»), і як «палякі» у палітанімічным значэнні) [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]] у канцы [[XIX ст.]] падзяляліся на дзве асноўныя праслойкі — землеўласнікі і гарадская інтэлігенцыя (адвакаты, чыноўнікі, лекары, настаўнікі, навукоўцы, інжынеры, будаўнікі, камерсанты і г.д.). Па сутнасці, тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», г.зн. зямель былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]) ад карэнных польскіх губерняў.
 
Рознасць у эканамічных інтарэсах перакрывалася тым, што мясцовыя землеўласнікі і інтэлігенцыя лічылі адзін аднаго за блізкіх: гарадская інтэлігенцыя альбо паходзіла са збяднелых дваран-землеўласнікаў, альбо была звязана сямейнымі і асабістымі (таварыскімі) адносінамі з землеўланікамі<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 161.</ref>. Сярод землеўласнікаў пераважаў [[кансерватызм]], а інтэлігенцыя трымалася прагрэсіўных ([[дэмакратыя|дэмакратычных]]) поглядаў. Акрамя таго, у літоўска-беларускіх губернях дзейнічалі і іншыя партыі. Сярод мясцовай інтэлігенцыі (асабліва ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе быў значным працэнт рускага землеўладання) моцнымі былі ўплывы [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскіх канстытуцыйных дэмакратаў (г.зв. «кадэтаў»)]], што аказвала свой уплыў і на мясцовую польскамоўную і каталіцкую інтэлігенцыю і землеўласнікаў.
 
== Гісторыя ==