Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
 
== Гісторыя ==
Амаль адначасова са з'ездам дваран у чэрвені [[1907]] у Вільні, дзе была створана [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі]], у [[Мінск]]у адбыўся сход, на якім [[17 чэрвеня]] [[1907]] была створана партыя «Польскі дэмакратычны саюз Беларусі». Гэтаму сходу папярэднічала нарада невялікага кола мясцовых дваран-землеўласнікаў і інтэлігенцыі ў маёнтку Дашкоўка [[Вітальд Эдвардавіч Жукоўскі|Вітальда Жукоўскага]] ў [[Быхаўскі павет|Быхаўскім павеце]], дзе быў зацверджаны праект праграмы партыі і папярэдні план арганізацыйных дзеянняў<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 238.</ref>. Ініцыятарамі стварэння партыі былі асобныя землеўласнікі [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] і [[Віцебская губерня|Віцебскай губерняў]], на якіх вялікі ўплыў зрабілі ў ходзе [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі]] дэмакратычныя погляды [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскай партыі канстытуцыйных дэмакратаў (г.зв. «кадэтаў»)]], — асаблівую актыўнасць праявілі землеўласнікі [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] Вітальд і Уладзіслаў Жукоўскія, члены [[Магілёўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Аднак партыя Польскі дэмакратычны саюз Беларусь імі спецыяльна задумвалася як арганізацыя, якая павінна прыцягнуць увагу і прыхільнасць у першую чаргу мясцовай (каталіцкай і польскамоўнай) прагрэсіўнай гарадской інтэлігенцыі, каб аб'яднаць апошнюю і адцягнуць ад падтрымкі поглядаў [[Польская нацыянальна-дэмакратычнай партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]] («эндэкаў»)<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 166.</ref>. Было вядома, што менавіта сярод гарадской інтэлігенцыі «эндэкі» знаходзілі сваіх галоўных прыхільнікаў у Паўночна-Заходнім краі (асабліва ў яго галоўным горадзе — Вільні). Польскі дэмакратычны саюз Беларусь, у Галоўны камітэт якога ўвайшлі Вітальд Жукоўскі, Уладзіслаў Жукоўскі, [[Густаў Выкоўскі]], {{нп3|Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952)<ref>Ежы Асмалоўскі (1872—1952) нарадзіўся ў Пінскім павеце Мінскай губерні, быў «польскім» дваранінам-каталіком, адным з блізкіх сябраў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] і князя [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Гераніма Друцкага-Любецкага]]; як і Раман Скірмунт, фінансава падтрымліваў [[Наша ніва (1906)|«Нашу Ніву»]] — галоўную газету беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха; а пра свае адносіны да Беларусі напісаў у мемуарах: «Увесь мой род беларускага паходжання з Магілёўскай губерні. Магчыма толькі ў прадзеда роднай мовай была польская. Што ж з'яўляецца маёй Айчынай — Польшча ці Беларусь? І хто я — паляк ці беларус? Я паляк па культуры і па мове. Я каталік. Але не жыву ў Польшчы. Маю пэўныя абавязкі ў адносінах да краю, дзе нарадзіўся, і людзі, сярод якіх я жыву, мне больш блізкія». Гл.: [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 127, 208. Пазней Ежы асмалоўскіАсмалоўскі стане генеральным камісарам [[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель|Грамадзянскай управы усходніх зямель]].</ref>, [[Канстанцін Гардзялкоўскі]], [[Канстанцін Дзямідэцкі-Дзямідовіч]], Уладзімір Нітаслаўскі, [[Міраслаў Абязерскі]], Аляксандр Ражноўскі, Эдмунд Івашкевіч, А. Яленскі і інш., ствараўся не як канкурэнт Краёвай партыі Літвы і Беларусі, а побач з ёй як саюзнік у змаганні супраць уплыву ў краі «эндэкаў»<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 166.</ref>.
Паводле польскага гісторыка Яна Савіцкага, Польскі дэмакратычны саюз Беларусі быў толькі пачаткам палітычнай партыі.