Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
Акрамя таго, у літоўска-беларускіх губернях дзейнічалі і іншыя партыі. Сярод мясцовай інтэлігенцыі (асабліва ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе быў значным працэнт рускага землеўладання) моцнымі былі ўплывы [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскіх канстытуцыйных дэмакратаў (г.зв. «кадэтаў»)]], што аказвала свой уплыў і на мясцовую польскамоўную і каталіцкую інтэлігенцыю і землеўласнікаў<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 238.</ref>.
 
== ГісторыяЗаснаванне ==
Амаль адначасова са з'ездам дваран у чэрвені [[1907]] у Вільні, дзе была створана [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі]], у [[Мінск]]у адбыўся сход, на якім [[17 чэрвеня]] [[1907]] была створана партыя «Польскі дэмакратычны саюз Беларусі». Гэтаму сходу папярэднічала нарада невялікага кола мясцовых дваран-землеўласнікаў і інтэлігенцыі ў маёнтку Дашкоўка [[Вітальд Эдвардавіч Жукоўскі|Вітальда Жукоўскага]] ў [[Быхаўскі павет|Быхаўскім павеце]], дзе быў зацверджаны праект праграмы партыі і папярэдні план арганізацыйных дзеянняў<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 238.</ref>. Ініцыятарам стварэння партыі была не інтэлігенцыя, а асобныя землеўласнікі [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] і [[Віцебская губерня|Віцебскай губерняў]], на якіх вялікі ўплыў зрабілі ў ходзе [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі]] дэмакратычныя погляды [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|расійскай партыі канстытуцыйных дэмакратаў (г.зв. «кадэтаў»)]], — асаблівую актыўнасць праявілі землеўласнікі [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] Вітальд і Уладзіслаў Жукоўскія, члены [[Магілёўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Аднак партыя Польскі дэмакратычны саюз Беларусі імі спецыяльна задумвалася як арганізацыя, якая павінна прыцягнуць увагу ў першую чаргу мясцовай (каталіцкай і польскамоўнай) прагрэсіўнай гарадской інтэлігенцыі, каб аб'яднаць апошнюю і адцягнуць ад падтрымкі поглядаў [[Польская нацыянальна-дэмакратычнай партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]] («эндэкаў»)<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 166.</ref>. Было вядома, што менавіта сярод гарадской інтэлігенцыі «эндэкі» знаходзілі сваіх галоўных прыхільнікаў у [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] (асабліва ў яго галоўным горадзе — [[Горад Вільня|Вільні]]). Польскі дэмакратычны саюз Беларусь, у Галоўны камітэт якога ўвайшлі [[Вітальд Жукоўскі]], [[Уладзіслаў Жукоўскі]], [[Густаў Выкоўскі]], {{нп3|Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952)<ref>Ежы Асмалоўскі (1872—1952) нарадзіўся ў Пінскім павеце Мінскай губерні, быў «польскім» дваранінам-каталіком, адным з блізкіх сябраў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] і князя [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Гераніма Друцкага-Любецкага]]; як і Раман Скірмунт, фінансава падтрымліваў [[Наша ніва (1906)|«Нашу Ніву»]] — галоўную газету беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха; а пра свае адносіны да Беларусі напісаў у мемуарах: «Увесь мой род беларускага паходжання з Магілёўскай губерні. Магчыма толькі ў прадзеда роднай мовай была польская. Што ж з'яўляецца маёй Айчынай — Польшча ці Беларусь? І хто я — паляк ці беларус? Я паляк па культуры і па мове. Я каталік. Але не жыву ў Польшчы. Маю пэўныя абавязкі ў адносінах да краю, дзе нарадзіўся, і людзі, сярод якіх я жыву, мне больш блізкія». Гл.: [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 127, 208. Пазней Ежы Асмалоўскі стане генеральным камісарам [[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель|Грамадзянскай управы усходніх зямель]].</ref>, [[Канстанцін Гардзялкоўскі]]<ref>Заможны маянтковец Канстанцін Гардзялкоўскі ўзначаліць створаную 8-12 (21-25) чэрвеня 1917 г. [[Польская рада Магілёўскай зямлі|Польскую раду Магілёўскай зямлі]], якая спачатку будзе выступаць за дзяржаўную незалежанасць Беларусі, а толькі пад пагрозай захопу Беларусі бальшавікамі ў канцы 1918 г. стане выступаць за раўнапраўны федэрацыйны саюз Беларусі і Польшчы, але катэгарычна супраць інкарапарацыі Беларусі ў склад Польшчы ў статусе звычайных польскіх ваяводстваў.</ref>, [[Канстанцін Дзямідэцкі-Дзямідовіч]], Уладзімір Нітаслаўскі, [[Міраслаў Абязерскі]]<ref>У 1919—1920 гг. быў старшынём [[Польска-беларускае таварыства|«Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі»]].</ref>, Аляксандр Ражноўскі, Эдмунд Івашкевіч, А. Яленскі і інш., ствараўся не як канкурэнт [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]], а побач з ёй як саюзнік у змаганні супраць уплыву ў [[Паўночна-Заходні край|краі]] [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]]<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 166.</ref>. Паводле польскага гісторыка Яна Савіцкага, Польскі дэмакратычны саюз Беларусі быў толькі пачаткам палітычнай партыі.