Яўрэйская кухня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Шырока ўжываецца пасіроўка гародніны і [[мука|мукі]]. Для сувязі прадуктаў у пэўных стравах выкарыстоўваюцца [[яйка|яйкі]], якія дадаюцца ў стравы ў чыстым выглядзе, без сумесі з малаком.
 
У яўрэйскай кухні шмат арыгінальных страў, нечаканых спалучэнняў, напрыклад: тушанае мяса з садавінай і зацукраванай [[бульба]]й; мяса і субпрадукты, прыгатаваныя са спецыямі; [[рэдзька]], звараная ў [[мёд]]узе, і г.д.
 
== Геаграфічная разнастайнасць ==
[[File:Frito gaditano- 2009.jpg||thumb|''Pescaíto frito'', страва андалузскіх яўрэяў з Іспаніі і Партугаліі 16-га стагоддзя]]
Яўрэйская кухня неаднастайная. У ёй можна вылучыць кухні [[сабры|сабраў]] (карэнных жыхароў [[Ізраіль|Ізраіля]]), [[ашкеназы|ашкеназаў]] (Цэнтральная і Усходняя Еўропа), [[сефарды|сефардаў]] (выгнаных з сярэднявечных [[Іспанія|Іспаніі]] і Партугаліі і аселых у Галандыі, Балгарыі і Міжземнамор'е) і, нарэшце, усходніх яўрэяў, якія прыбылі з блізкаўсходніх краін.<ref>''Николай Керженец''. [http://orient.rsl.ru/ru/magazine/food Еда обетованная // Восточная коллекция, весна 2001.] — С. 151—159</ref>
 
Сытная кухня яўрэяў-[[ашкеназы|ашкеназаў]] заснавана на стагоддзях жыцця ў халодным клімаце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у той час як на больш лёгкую, "сонечную" кухню яўрэяў-[[сефарды|сефардаў]] паўплывала жыццё ў Міжземнаморскім рэгіёне.