Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
 
== Прырода ==
{{main|Японскія астравы}}
[[Файл:FujiWestView2157.jpg|thumb|left|[[Фудзіяма]]]]
Даўжыня берагавой лініі Японіі каля 30 тысяч кіламетраў. Заходнія берагі слаба парэзаны, усходнія і паўднёвыя маюць шмат заліваў і бухтаў. Каля 75% тэрыторыі займаюць горы і ўзвышшы. На [[востраў Хакайда|востраве Хакайда]] галоўныя хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з поўначы на поўдзень. На поўначы вострава Хансю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на захадзе, Оў — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на ўсходзе; на поўдні хрыбты Хіда, Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвышэйшы пункт Японіі — [[Фудзіяма]] (3776 м.). Горны рэльеф пераважае на астравах [[востраў Кюсю|Кюсю]], [[Востраў Сікоку|Сікоку]] і [[Астравы Рукю|Рукю]]. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20% тэрыторыі, найбуйнейшыя [[Раўніна Канто|Канто]] і Этыга (на [[востраў Хансю|востраве Хансю]]) і Ісікары (на востраве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць на заходнім узбярэжжы астравоў. Больш за 150 [[вулкан]]аў, у т.л. 15 дзеючых ([[Вулкан Асама|Асама]], Бандай, Токаты, Міхара і іншыя). На ўсходнім узбярэжжы частыя [[землетрасенне|землетрасенні]] (да 1,5 тысяч у год), адны з найбольш разбуральных — [[Землетрасенне ў Японіі, 1923|землетрасенне 1923 года]], [[Землетрасенне ў Японіі, 2011|землетрасенне 2011 года]].