Юрый Віктаравіч Хадыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920260 (translate me)
Радок 1:
'''Юрый Віктаравіч''' '''Хадыка''' ({{ДН|23|6|1938}}, [[Мінск]]), беларускі грамадскі і культурны дзеяч, [[навуковец]].
 
Першыя гады жыцця разам з сям'ёй жыў у [[Беласток]]у<ref>Па іншых звестках у Ваўкавыску[[Ваўкавыск]]у, нібыта бацька Ю. Хадыкі будаваў там умацаванні напярэдадні вайны.</ref>, дзе працаваў бацька. У 1945 пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Мінску, якую скончыў с залатым медалём. Паступаў у [[Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут]] (МФТІ), набраў напаўпрахадны бал, вярнуўся ў Мінск. У [[1960]] скончыў [[фізічны факультэт БДУ|фізічны факультэт]] [[БДУ]]. Працаваў у [[Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі|інстытуце фізікі]] [[АН БССР]], малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі. Восенню [[1969]] арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнню старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «[[Звод помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі]]». У [[1975]] узначаліў секцыю оптыка-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. З 1976 доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, тэма дысертацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР [[Музей старажытнабеларускай культуры]]. З 1988 намесніка старшыні [[Партыя БНФ|БНФ]] (быў да снежня 2007). У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускага ХельсінскагаХельсінкскага камітэта]]. У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсітэта — самай буйной праграмы Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсітэта. З 1998 член рэдакцыйнага савета часопіса «Адкрытае грамадства». Намеснікам старшыні назіральнага савета [[Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў|Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў]], хаця працу гэтай установы публічна крытыкуе.
 
Юрый Хадыка — аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва, 350 публіцыстычных публікацый на палітычныя тэмы. Адзін з актывістаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) грамады. Жанаты, мае двух сыноў і трох унукаў.
Радок 18:
{{DEFAULTSORT:Хадыка Юрый Віктаравіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фізікі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ]]