Карыкатура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Карыкатура''' ({{lang-it|caricatura}}, ад caricare — нагружаць, перабольшваць) — спосаб мастацкай тыпізацыі, выкарыстанне [[шарж]]у і [[гратэск]]у для крытычна накіраванага, тэндэнцыйнага перабольшвання і падкрэслівання негатыўных бакоў жыццёвых з'яў або асоб з мэтай іх выкрыцця і высмейвання; спецыфічная галіна праяўлення камічнага ў [[выяўленчае мастацтва|выяўленчым мастацтве]] праз сатырычную ці гумарыстычную выяву. У шырокім сэнсе карыкатура — усякі вобраз, дзе свядома ствараецца камічны эфект, спалучаюцца рэальнае і фантастычнае, перабольшваюцца і завастраюцца характэрныя рысы фігуры, твару, адзення, паводзін людзей, змяняюцца іх суадносіны з [[навакольнае асяроддзе|навакольным асяроддзем]], выкарыстоўваюцца незвычайныя супастаўленні і іншае. У вузкім сэнсе — асобны жанр выяўленчага мастацтва (пераважна графікі), форма сатыры. Росквіт карыкатуры звычайна звязаны з перыядам буйных грамадскіх канфліктаў, палітычнай нестабільнасці, войнамі.
 
Элементы карыкатуры вядомы ў [[мастацтва Старажытнага Егіпта|мастацтве Старажытнага Егіпта]], антычнасці, Сярэднявечча і эпохі Адраджэння. Зараджэнне карыкатуры як жанру звязана з Сялянскай вайной 1524-26 у Германіі, Рэфармацыяй, рэвалюцыямі 16-18 стагоддзяў у Нідэрландах, Англіі, Францыі. Самастойная эстэтычная значнасць асэнсавана ў пачатку 19 стагоддзя рамантыкамі. Вялікая роля ў развіцці сусветнай карыкатуры належыць [[Уільям Хогарт|У.Хогарту]], [[Джэймс Гілрэй|Дж.Гілрэю]], Ж.Гросу, [[Франсіска Гоя|Ф.Гоі]], [[Анарэ Дам'е|А.Дам'е]], П.Гаварні, Х.Бідструпу.