Электрамагнітнае ўзаемадзеянне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 11 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q11406 на Wikidata
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Электрамагнітнае ўзаемадзеянне''' — адно з чатырох [[фундаментальныя ўзаемадзеянні|фундаментальных узаемадзеянняў]]. Электрамагнітнае ўзаемадзеянне існуе паміж часціцамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжання электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж зараджанымі часціцамі ажыццяўляецца не прама, а толькі з дапамогай [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]].
 
З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безважным базонам - фатонам (часціцай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля). Сам фатон электрычным зарадам не валодае, а значыць не можа непасрэдна ўзаемадзейнічаць з іншымі фатонамі.
 
Электрамагнітнае і гравітацыйнае ўзаемадзеянні, у адрозненне ад [[слабае ўзаемадзеянне|слабага]] і [[моцнае ўзаемадзеянне|моцнага]], праяўляюць сябе на вялікіх маштабах (на макраўзроўні). Так, электрамагнетызм нясе адказнасць практычна за ўсе з'явы, якія сустракаюцца ў штодзённым жыцці, за выключэннем [[гравітацыя|гравітацыі]]. Звычайна матэрыя прымае форму, у выніку міжмалекулярных сіл паміж асобнымі [[малекула|малекуламі]] ў рэчыве, прычынай жа узнікнення гэтых сіл з'яўляецца пераразмеркаванне зарадаў у часціцах рэчыва. Рух [[электрон]]аў і [[Атамнае ядро|ядзер]] ўнутры [[атам]]аў падпарадкоўваецца законам электрамагнетызму. Электрамагнітным узаемадзеяннем абумоўлены хімічныя працэсы, якія па сутнасці з'яўляюцца вынікам пераразмеркавання электронаў на энергетычных узроўнях.
 
Электрамагнетызм праяўляецца як у [[электрычнае поле|электрычных палях]], так і ў [[магнітнае поле|магнітных палях]]. Абодва палі з'яўляюцца проста рознымі бакамі электрамагнетызму (як два бакі аднаго медаля), і, такім чынам, неразрыўна звязаныя паміж сабой. Зменнае электрычнае поле стварае магнітнае поле, і наадварот змяненне магнітнага поля спараджае электрычнае поле. Гэты эфект называецца [[электрамагнітная індукцыя|электрамагнітнай індукцыяй]], і ляжыць у аснове работы электрычных генератараў, [[асінхронны рухавік|асінхронных рухавікоў]] і [[трансфарматар]]аў.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Electromagnetism|выгляд=міні}}
 
{{Фундаментальныя ўзаемадзеянні}}
 
{{phys-stub}}
 
[[Катэгорыя:Фундаментальныя ўзаемадзеянні]]
[[Катэгорыя:Электрамагнетызм]]
 
[[ca:Força electromagnètica]]
[[cy:Grym electromagnetig]]
[[eo:Elektromagneta forto]]
[[es:Interacción electromagnética]]
[[et:Elektromagnetiline vastastikmõju]]
[[hr:Elektromagnetska sila]]
[[id:Gaya elektromagnetik]]
[[is:Rafsegulkraftur]]
[[ja:電磁相互作用]]
[[ko:전자기 상호작용]]
[[ml:വിദ്യുത്കാന്തികബലം]]
[[mn:Цахилгаан соронзон харилцан үйлчлэл]]
[[pt:Força eletromagnética]]
[[sk:Elektromagnetická interakcia hmotných objektov]]
[[sr:Електромагнетска сила]]
[[tr:Elektromanyetik kuvvet]]
[[zh:電磁力]]