Інакенцій X: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 61 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q101266 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Іншыя значэнні|тып=імя|Інакенцій}}
{{Іерарх
|беларускае імя = Інакенцій X
Радок 22 ⟶ 23:
|Commons = Innocentius X
}}'''Інакенцій X''' (лац. Innocentius PP. X, смвецкае імя: Джамбатыста Памфілі, італ. Giambattista Pamphili; [[7 мая]] [[1574]] - [[7 студзеня]] [[1655]]) — [[папа рымскі]] з [[15 верасня]] [[1644]] да [[7 студзеня]] [[1655]] г.
 
 
Джамбатыста Памфілі нарадзіўся [[6 мая]] [[1574]] года ў [[Рым]]е ў сям'і з [[Губіа]], якая была ў далёкім сваяцтве з [[род Борджыа|Борджа]]. Даводзіўся пра-пра-праўнукам Папе [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандру VI]].
 
Вывучаў права і працаваў на розных пасадах у [[Рымская курыя|Рымскай курыі]]. [[Урбан VIII, Папа Рымскі|Урбан VIII]] прызначыў яго [[нунцый|нунцыем]] у [[Францыя|Францыю]], а затым — у [[Іспанія|Іспанію]]. У [[1629]] годзе быў прызначаны [[кардынал]]ам. Інакенцій Х кіраваў царквой сумесна са сваім [[непатызм|непатам]], [[Каміла Барберыні]], які атрымаў [[кардынал]]ьскую шапку неўзабаве пасля абрання яго дзядзькі на [[Святы Прастол|папскі прастол]]. Вялікую ролю пры папскім двары адыгрывала і маці [[кардынал]]а-[[непатызм|непата]] [[Алімпія Майдалькіні]], празваная «папесай». Яна вырашала часам найважнейшыя пытанні палітыкі апостальскай сталіцы.
 
У [[1648]] годзе [[папа рымскі|Папа]] асудзіў заключэнне [[Вестфальскі мір|Вестфальскага міру]], які спыніў [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайне]]. У дактрынальнай сферы атрымаў вядомасць дэкрэт Інакенція X, які асуджаў [[янсенізм]] — рэлігійны кірунак, што быў папулярны тады ў [[Францыя|Францыі]]. З мэтай пашырэння тэрыторыі [[папская Вобласць|папскай дзяржавы]] Інакенцій Х распачаў ваенны паход супраць маленькага [[Герцагства Кастра|княства Кастра]], якое належала сям'і Фарнезэ. Горад быў захоплены, даму і цэрквы ў ім разбураны, а зямля, на якой ён знаходзіўся, далучана да папскіх уладанняў.
 
Карцінная галерэя Інакенція X і яго сваякоў дагэтуль знаходзіцца ў руках іх нашчадкаў. Яна выстаўлена ў Рыме як [[галерэя Дорыа-Памфілі]]. Выбудаваная па загадзе пантыфіка [[віла Памфілі]] — упадабанае месца адпачынку жыхароў Рыма.
{{Папы рымскія}}
[[Катэгорыя:Папы Рымскія]]