Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
Польскі дэмакратычны саюз Беларусі не атрымаў шырокай падтрымкі з боку мясцовай польскамоўнай і каталіцкай інтэлігенцыі Беларусі. Разгарнуць практычную дзейнасць таксама не здолеў і ўсё закончылася на стадыі прыняцця галоўных партыйных дакументаў<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 239.</ref>.
 
Спыненне існавання партыі, як і іншых партыйных і грамадскіх аб'яднанняў [[краёўцы|краёўцаў]], было выклікана не спадам папулярнасці ідэй [[краёўцы|«краёвасці»]], а знешнімі ўмовамі, якія паўплывалі на змяненне арганізацыйных форм і метадаў палітычнага руху «краёўцаў». Гэта ў першую чаргу завяршэнне [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] у Расійскай імперыі, што прывяло да адкату многіх саступак царызма, звужэння некаторых [[лібералізм|ліберальных праў]], прынятых у ходзе рэвалюцыі, і роста ў органах кіравання і прэсе [[рускі вялікадзяржаўны шавінізм|рускага вялікадзяржаўнага шавінізма]] як рэакцыі на актывізацыю этнакультурных і этнапалітычных рухаў самых розных народаў, якія разглядаліся ўладамі як пагроза для ўнітарнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У прыватнасці, галоўнай прычынай заняпада партыі былі новыя выбарчыя законы ў III Дзяржаўную Думу і [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўны Савет]], якія значна звужалі і абмяжоўвалі магчымасць абрання ў заканадаўчыя установы Расійскай імперыі прадстаўнікоў нярускага, неправаслаўнага і недваранскага насельніцтва.
 
{{зноскі}}