Карусь Каганец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
трошкі дабавіў
Радок 31:
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага [[Шляхта|шляхецкага]] [[Род Кастравіцкіх|роду Кастравіцкіх]] гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў [[Менскае ваяводства|Менскім ваяводстве]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Мінскі павет|Мінскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт [[Гіём Апалінер]].
 
Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (?—1873) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны [[род Свентаржэцкіх|Свентаржэцкай]]. Бацька Караль удзельнічаў у [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанні 1863—1864]], быў сасланы расійскімі ўладамі ў [[Табольск]], а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — [[Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі|Баляслава Свентаржэцкага]] (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — [[род Ваньковічаў|Ваньковічамі]], [[род Вайніловічаў|Вайніловічамі]], Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая]] (з [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]]).
 
У [[1874]] сям'і дазволена вярнуцца ў [[Беларусь]]. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям'я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля [[Горад Стоўбцы|Стоўбцаў]] і вёсцы Прымагілле каля Койданава (цяпер [[Горад Дзяржынск|Дзяржынск]]). Там праз некалькі гадоў памер бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве [[валока|валокі]] зямлі.
 
Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве [[валока|валокі]] зямлі.
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у [[1893]]. У [[1899]] годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў [[Рыга|Рызе]], то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў [[Горад Ліда|Лідзе]]. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.
 
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у [[1893]]. У [[1899]] годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў [[Рыга|Рызе]], то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] і [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]]), будаваўпрацаваў на будоўлі чыгункучыгункі ў [[Горад Ліда|Лідзе]]. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.
 
У 1890 — пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах «Минский листок» і «Северо-Западный край». У 1902—1903 удзельнічаў у стварэнні [[БСГ]], распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты «Палессе» (1904). У сакавіку [[1905]] удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.