Белы карлік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 286:
Тэмпература паверхні маладых белых карлікаў — ізатропных ядраў зорак пасля скідвання абалонак, вельмі высокая — большая за 2{{e|5}} К, аднак досыць хутка падае за кошт нейтрыннага ахалоджвання і выпраменьвання з паверхні. Такія вельмі маладыя белыя карлікі назіраюцца ў [[Рэнтгенаўскае выпраменьванне|рэнтгенаўскім дыяпазоне]] (напрыклад, назіранні белага карліка HZ 43 спадарожнікам ROSAT). У рэнтгенаўскім дыяпазоне свяцільнасць белых карлікаў перавышае свяцільнасць зорак галоўнай паслядоўнасці: ілюстрацыяй могуць служыць здымкі [[Сірыус]]а, зробленыя рэнтгенаўскім тэлескопам «Чандра» (гл. Мал. 9) — на іх белы карлік Сірыўс Б выглядае ярчэй, чым Сірыўс А спектральнага класа A1, які ў аптычным дыяпазоне ў ~10 000 разоў ярчэйшы за Сірыус Б<ref>[http://chandra.harvard.edu/photo/2000/0065/ Sirius A and B: A Double Star System In The Constellation Canis Major // Photo Album of Chandra X-Ray Observatory]</ref>.
 
Тэмпература паверхні найбольш гарачых белых карлікаў — 7{{e|4}} К, найбольш халодных — ~5{{e|3}} К{{крыніца?}}<ref>http://spacetravell.narod.ru/whitesmallstar.htm Белый карлик</ref>.
 
Асаблівасцю выпраменьвання белых карлікаў ў рэнтгенаўскім дыяпазоне з'яўляецца той факт, што асноўнай крыніцай рэнтгенаўскага выпраменьвання для іх з'яўляецца фотасфера, што рэзка адрознівае іх ад «нармальных» зорак: у апошніх у рэнтгене выпраменьвае [[Сонечная карона|карона]], разагрэтая да некалькіх мільёнаў кельвінаў, а тэмпература фотасферы занадта нізкая для выпускання рэнтгенаўскага выпраменьвання.