Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

няма тлумачэння праўкі
др (афармленне)
|памер =
|загаловак =
|дата = [[31 снежня]] [[1918]] – [[65 студзеня]] [[1919]]
|месца = [[Вільня]]
|прычына =
|Commons =
}}
'''Змаганне за Вільню (1918—1919)''' — змаганнe за кантроль над горадам [[Вільня]], над якім вялі [[Польшча|польскія]] добраахвотныя атрады віленскай [[Самаабарона Літвы і Беларусі|Самаабароны]], спачатку супраць нямецкіх войскаў, якія эвакуіраваліся з горада, мясцовых [[камунізм|камуністаў]] і [[бальшавізм|бальшавікоў]] ([[31 снежня]] — [[3 студзеня]] [[1919]] года), а пазней супраць наступаючай [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]] ([[4 студзеня]] — [[65 студзеня]] 1919 года). Гэтыя падзеі прывялі да часовага захопу большасці горада польскімі сіламі, якія, аднак, былі вымушаны адступіць пад націскам пераважаючых па колькасці бальшавіцкіх сіл. Некаторыя гісторыкі лічаць гэтыя падзеі пачаткам [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]]{{крыніца?}}.
 
== Гістарычны кантэкст ==
[[File:Władysław Wejtko.JPG|thumb|250px|Ген. Уладзіслаў Вэйтка]]
На пачатку [[ХХ ст.]] горад Вільня знаходзіўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У [[1914]] годзе пачалася [[першая сусветная вайна]], у якой Расія ўдзельнічала як праціўнік [[цэнтральныя дзяржавы|цэнтральных дзяржаў]]. У выніку наступу [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў [[1915]] г. горад патрапіў пад нямецкую акупацыю. Напрыканцы 1918 года нямецкія войскі паступова адступалі з тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, а іх месца займалі бальшавікі. У той час Вільня з'яўлялася аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж ізноў адраджаемых або ствараемых краін рэгіёну, — [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікай]]<ref>{{Кніга|частка = Formowanie się koncepcji granic Białoruskiej Republiki Ludowej|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі =с. 261}}</ref>, (БНР), [[Літва|Літоўскай Рэспублікай]]<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі =с. 358}}</ref> і [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікай]]<ref name=a>{{Кніга|частка = Wstępna faza walk|загаловак = Wojna…|старонкі =с. 47}}</ref>. З сакавіка [[1918]] года ў горадзе працаваў урад Літвы, а з пачатку снежня таксама ўрад БНР. [[15 снежня]] ў горадзе сфарміраваўся таксама бальшавіцкі [[Віленскі гарадскі савет рабочых дэпутатаў]]<ref name=b>{{Кніга|частка = Rząd Antona Łuckiewicza wobec zajęcia Mińska i Wilna przez bolszewików|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі =с. 364–366}}</ref>.
 
Дамінуючай нацыянальнай групай у Вільні, акрамя [[Яўрэі|яўрэяў]], былі [[палякі]]. Польскае насельніцтва Віленшчыны яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы вяло падрыхтоўчую працу, каб у будучым далучыццадалучыць дагэтыя сваёйзямлі да роднайгэтай краіны. Фарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося [[10 верасня]] 1918 года пад патранатам [[Саюз польскіх вайкоўцаў|Саюзу польскіх вайскоўцаў]] (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, ў сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў капітан [[Станіслаў Бабятынскі]]. Адбылася спроба дамовы паміж польскім, літоўскім, беларускім і яўрейскім насельніцтвам з мэтай супольнай абароны ад надыходзячых бальшавікоў, аднак гэтая спроба скончылася паразай. Таму самастойна бараніць горад вырашыла толькі што сфарміраваная польская [[Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі]], якая з [[8 снежня]] знаходзілася пад кіраўніцтвам генерала [[Уладзіслаў Вэйтка|Уладзіслава Вэйткі]], які спрабаваў пераўтварыць баявую адзінку ў рэгулярнае войска. У склад Краёвай самаабароны ўваходзіла Самаабарона віленскай зямлі, якой кіраваў генерал [[Еўгеніюш Канткоўскі]]<ref name=a/>. Напрыканцы снежня 1918 года яна налічвала каля 1200 добраахвотнікаў, жыхароў горада і наваколля, з якіх было сфарміравана два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Актыўна дзейнічала таксама віленская [[Польская ваенная арганізацыя]] (ПВА) пад кіраўніцтвам [[Вітольд Галамбёўскі|Вітольда Галамбёўскага]]<ref name=c>{{Кніга|частка = Wstępna faza walk|загаловак = Wojna…|старонкі =с. 48–49}}</ref>.
 
[[29 снежня]] 1918 года польскія ўлады ў [[Варшава|Варшаве]] ў рамках рэарганізацыі распусцілі [[Самаабарона Літвы і Беларусі|Краёвую самаабарону Літвы і Беларусі]], а яе сяброў запрасілі ўступаць у шэрагі [[Войска польскае|Войска польскага]]. Генерал Вэйтка быў прызначаны кіраўніком Ваеннай акругі Літвы і Беларусі, генерал [[Адам Макжэцкі]]<ref>Паводле іншай крыніцы гэта быў [[Стэфан Макрэцкі]]; глядзі ''Białoruska Republika… sс. 365''.</ref> — ваенным камендантам Вільні, маёр Станіслаў Бабятынскі — яго намеснікам, капітан Зігмунт Клінгер — кіраўніком штаба<ref name=b/><ref name=c/>. Самаабарона Віленскай зямлі пераўтварылася ў І Брыгаду, а яе кіраўніком стаў генерал [[Баляслаў Крэйчмер]]. Аднак гэтыя ваенныя адзінкі захавалі характар, болей набліжаны да добраахвотнай самаабароны, чым да рэгулярнага войска. Польскія атрады ў Вільні атрымалі загад ажыццяўляць самастойныя ўзброеныя выступы ў выпадку спробы ўваходу ў горад Чырвонай арміі<ref name=c/>.
 
=== Польскія сілы ===
* 4-ы батальён ПВА (кіраўнік парудчык [[Ян Галамбёўскі]])
* 5-ы батальён навабранцаў (кіраўнік капітан [[Уладзіслаў Пяцэскі]])<ref name=b/><ref name=c/>
Хутка да іх далучылася Афіцэрская легія<ref name=d>{{Кніга|частка = Wstępna faza walk|загаловак = Wojna…|старонкі =с. 50–53}}</ref>.
 
== Ход баявых дзеянняў ==
{{цытата|усе здольныя трымаць зброю палякі, пачынаючы ад 17-ці гадоў, павінны тэрмінова прыбыць да мабілізацыйнага штаба - Зарэчча 5, а ўсе літоўцы да літоўскага войска. Беларусам і яўрэям пакідаю свабоду выбору ваеннай адзінкі, да якой яны хочуць далучыцца}}
 
У той жа дзень у Вільні пачаліся першыя баі. Трэці батальён здабыў Віленскую ратушу пры [[вуліца Вялікая, Вільня|вуліцы Вялікай]]. Сутычкі адбываліся таксама ў іншых частках горада, у тым ліку ў раёне [[Вострая брама, Вільня|Вострай брамы]]. ПалякіПольскія салдаты пачалі раззбройваць нямецкіх салдат. У выніку перамоў нямецкае кіраўніцтва абавязалася перадаць палякампольскім атрадам частку горада, захоўваючы аднак кантроль над [[вуліца Ёно Басанавічяус|вуліцай Вялікай Пагулянкай]] і чыгуначным вакзалам. [[1 студзеня]] 1919 года была вызначана польска-нямецкая дэмаркацыйная лінія. У той жа дзень ваенны камендант Вільні генерал Адам Макшэцкі, які атрымаў уладу над горадам, выдаў заклік да жыхароў, у якім прасіў захоўваць парадак, а таксама гарантаваў<ref name=c/>:
 
{{цытата|бяспеку жыцця і маёмасці ўсім, не зважаючы на нацыянальнасць, хто жыве ў Вільне, абвяшчаю свабоду на існаванне для палітычных партый}}
 
=== Аблога дому пры вуліцы Вароняй ===
Ва ўмовах эвакуяцыі нямецкіх войскаў 1 студзеня ў горадзе выйшлі з падполля мясцовыя камуністы і бальшавікі, якія пачалі змагацца супраць фарміраванняў польскай самаабароны<ref name=d/>. Іх штаб-кватэрай стаў будынак на [[вуліца Вароняй, Вільня|вуліцы Вароняй]], дзе знаходзілася сядзіба Віленскага гарадскага савета рабочых дэпутатаў. Гэтая арганізацыя была створана [[15 снежня]] 1918 года складалася ў большасці з жыхароў Вільні рознай нацыянальнасці, а таксама нейкай колькасці асоб не жыхароў горада. Яе старышынёй стаў Казімеж Ціхоўскі, ранейшы сакратар пятрагродскай групы [[Сацыял-дэмакратыя Царства Польскага і Літвы|Сацыял-дэмакратыі Царства Польскага і Літвы]] (СДЦПіЛ), а сакратаром прэзідыума - Ян Кулікоўскі, паляк з [[троцкі павет|троцкага павета]], сябра СДЦПіЛ і [[Камуністычная партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]]<ref name=b/>. Атрады польскай самаабароны пад кіраўніцтвам ротмістара Дамброўскага (другі батальён і каля 30 салдат з трэцяга батальёну) атакавалі будынак Савета 1 студзеня вечарам. Падчас баёў асабліва гераічнымі дзеяннямі вызначыўся сяржант Станіслаў Квяткоўскі. БальшавікіКамуністы здаліся [[2 студзеня]] а 14 гадзіне. У выніку бойкі з польскага боку загінуў 1 жаўнер, чатыры было паранена; з бальшавіцкага боку камуністаў загінула 3 змагара, 5 здзейсніла самагубства, а 76 патрапіла ў палон<ref name=d/>. Сярод самагубцаў былі, між іншымі, камендант народнай міліцыі Л. Чаплінскі і віленскі шэўц Баніфацы Вежвіцкі<ref name=b/>. Пасля бою у руках польскай самаабароны апынулася больш за 1000 кулямётаў і 600 гранатаў, у асноўным застаўшыхся ад немцаў<ref name=d/>.
 
=== Першая атака Чырвонай арміі ===
[[2 студзеня]] да Вільні пачалі падыходзіць рэгулярныя атрады савецкай Заходняй арміі з трох напрамкаў: ад [[Немянчын]]а, [[Маладзечна]] і [[Горад Ліда|Ліды]]. Кіраўнік сіл польскай самаабароны, дэнгэн.<!--як расшыфраваць дэн.?--> Вэйтка, вывеў частку сіл (частку польку віленскіх уланаў, 3 батальён і Афіцэрскую легію) у раён [[Новая Вілейка|Новай Вілейкі]] з намерам заблакавання там руху праціўніка. Гэтым часам у Вільні засталіся астатняя частка віленскіх уланаў, 1-ы батальён, 4-ы батальён ПВА, а таксама іншыя невялікія падатрады, над якімі ўзяў кіраўніцтва ротмістар Уладзіслаў Дамброўскі<ref name=d/>.
 
Загад заняць Вільню атрымала бальшавіцкая 2 брыгада стральцаў (2БС) пскоўскага дівізыёна Уладзіміра Аляксандравіча Альдэрогея, якая 1 студзеня апынулася ў раёне [[Падброддзе|Падброддзя]]. Для гэтага яна была ўзмоцнена 5 віленскім полкам пад кіраўніцтвам А. Зянковіча. Адначасова з Маладзечна на Вільню накіроўваліся 144 і 146 полкі 17 дывізіёна стральцаў Рыгора Максімовіча Барзінскага і выдзелены атрад заходняга дывізіёна Уладзіміра Аляксеевіча Яршова. Кіраўніцтва 2 БС з мэтай выканання задачы заняцця Вільні накіравала 4-ы полк праз Падброддзе на [[Міцкуны]], каб разам з 1-ым полкам заняць чыгуначную станцыю ў Новай Вілейцы. Адначасова 5-ы віленскі полк быў накіраваны з Падброддзя праз Немянчын на Вільню. Бальшавіцкія атрады атрымалі прыказ задушыць польскі супраціў сілай<ref name=d/>.
 
== Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню ==
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі =с. 351}}</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад]] і [[Рада Народных Міністраў БНР]] на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі =с. 348–358}}</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты<ref name=e>{{Кніга|частка = Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918|загаловак = Białoruskie formacje…|старонкі =с. 94}}</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым [[27 снежня]] беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай<ref name=b/>.
 
[[3 студзеня]] прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка беларускага паходжання Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.
 
== Гістарычная діскусыя ==
Змаганні паміж польскімі і бальшавіцкімі сіламі, якія пачаліся 4 студзеня 1919 года, былі першай сутычкай, у якой выступілі супраць сябе сілы, якія фармальна ўваходзілі ў склад Войска польскага і Чырвонай арміі. З гэтай прычыны некаторыя гістарыкі, між іншым [[Вальдэмар Рэзмер]], прыймаюць гэтую дату як пачатак польска-бальшавіцкай вайны. Атрады польскай самаабароны ў Вільні былі аднак імправізаваныя і нярэгулярныя і дзейнічалі без канкрэтных загадаў з боку Начальнага кіраўніцтва Войска польскага. З гэтай прычыны большасць гісторыкаў не лічыць гэтых змаганняў як пачатку рэгулярнай польска-бальшавіцкай вайны, хаця прызнае, што гэта прадказвала яе ў недалёкай будучыні<ref name=d/>.
 
{{зноскі}}
1 841

праўка