Віктар Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13030218 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Цёзкі|Астроўскі}}
'''Віктар Астроўскі''' ({{ДН|28|8|1912}}, в.[[Засімавічы]], [[Пружанскі павет]], [[Гродзенская губерня]] (сёння [[Пружанскі раён]], [[Брэсцкая вобласць]]) — {{ДС|31|8|1975}}, [[Лондан]], [[Вялікабрытанія]]) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст, картограф.
 
== Біяграфія ==
Сын [[Радаслаў Астроўскі|Р.Астроўскага]]. Вучыўся на факультэце права [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя]], быў членам [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]], арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт [[Познаньскі ўніверсітэт|Познаньскага ўніверсітэта]] (інжынер-аграном). У кастрычніку [[1939]] г. у [[Вільня|Вільні]] арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (срок адбываў у [[Варкута|Варкуце]], [[Расія]]). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры ў [[Казахстан]]е. З канца [[1941]] г. у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна ([[Італія]], май [[1944]] г.). З [[1946]] г. жыў у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні аператарам машынаў.