Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

(→‎Адступ палякаў: арфаграфія)
[[3 студзеня]] прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка беларускага паходжання Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.
 
== Гістарычная діскусыядыскусія ==
Змаганні паміж польскімі і бальшавіцкімі сіламі, якія пачаліся 4 студзеня 1919 года, былі першай сутычкай, у якой выступілі супраць сябе сілы, якія фармальна ўваходзілі ў склад Войска польскага і Чырвонай арміі. З гэтай прычыны некаторыя гістарыкі, між іншым [[Вальдэмар Рэзмер]], прыймаюць гэтую дату як пачатак польска-бальшавіцкай вайны. Атрады польскай самаабароны ў Вільні былі аднак імправізаваныя і нярэгулярныя і дзейнічалі без канкрэтных загадаў з боку Начальнага кіраўніцтва Войска польскага. З гэтай прычыны большасць гісторыкаў не лічыць гэтых змаганняў як пачатку рэгулярнай польска-бальшавіцкай вайны, хаця прызнае, што гэта прадказвала яе ў недалёкай будучыні<ref name=d/>.
 
52 995

правак