Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

На пачатку [[ХХ ст.]] горад Вільня знаходзіўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У [[1914]] годзе пачалася [[першая сусветная вайна]], у якой Расія ўдзельнічала як праціўнік [[цэнтральныя дзяржавы|цэнтральных дзяржаў]]. У выніку наступу [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў [[1915]] г. горад патрапіў пад нямецкую акупацыю. Напрыканцы 1918 года нямецкія войскі паступова адступалі з тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, а іх месца займалі бальшавікі. У той час Вільня з'яўлялася аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж ізноў адраджаемых або ствараемых краін рэгіёну, — [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікай]]<ref>Białoruska Republika… с. 261</ref>, (БНР), [[Літва|Літоўскай Рэспублікай]]<ref>Białoruska Republika… с. 358</ref> і [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікай]]<ref name=a>Wojna… с. 47</ref>. З сакавіка [[1918]] года ў горадзе працаваў урад Літвы, а з пачатку снежня таксама ўрад БНР. [[15 снежня]] ў горадзе сфарміраваўся таксама бальшавіцкі [[Віленскі гарадскі савет рабочых дэпутатаў]]<ref name=b>Białoruska Republika… с. 364–366</ref>.
 
Дамінуючай нацыянальнай групай у Вільні, акрамя [[Яўрэі|яўрэяў]], былі [[палякі]]. ПольскаеЧасць насельніцтва Віленшчыны, якое дэкляравала польскую нацыянальнасць, яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы вяло падрыхтоўчую працу, каб у будучым далучыць гэтыя зямлі да гэтай краіны. Фарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося [[10 верасня]] 1918 года пад патранатам [[Саюз польскіх вайкоўцаў|Саюзу польскіх вайскоўцаў]] (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, ў сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў капітан [[Станіслаў Бабятынскі]]. Адбылася спроба дамовы паміж польскім, літоўскім, беларускім і яўрейскім насельніцтвам з мэтай супольнай абароны ад надыходзячых бальшавікоў, аднак гэтая спроба скончылася паразай. Таму самастойна бараніць горад вырашыла толькі што сфарміраваная польская [[Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі]], якая з [[8 снежня]] знаходзілася пад кіраўніцтвам генерала [[Уладзіслаў Вэйтка|Уладзіслава Вэйткі]], які спрабаваў пераўтварыць баявую адзінку ў рэгулярнае войска. У склад Краёвай самаабароны ўваходзіла Самаабарона віленскай зямлі, якой кіраваў генерал [[Еўгеніюш Канткоўскі]]<ref name=a/>. Напрыканцы снежня 1918 года яна налічвала каля 1200 добраахвотнікаў, жыхароў горада і наваколля, з якіх было сфарміравана два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Актыўна дзейнічала таксама віленская [[Польская ваенная арганізацыя]] (ПВА) пад кіраўніцтвам [[Вітольд Галамбёўскі|Вітольда Галамбёўскага]]<ref name=c>Wojna… с. 48–49</ref>.
 
[[29 снежня]] 1918 года польскія ўлады ў [[Варшава|Варшаве]] ў рамках рэарганізацыі распусцілі [[Самаабарона Літвы і Беларусі|Краёвую самаабарону Літвы і Беларусі]], а яе сяброў запрасілі ўступаць у шэрагі [[Войска польскае|Войска польскага]]. Генерал Вэйтка быў прызначаны кіраўніком Ваеннай акругі Літвы і Беларусі, генерал [[Адам Макжэцкі]]<ref>Паводле іншай крыніцы гэта быў [[Стэфан Макрэцкі]]; глядзі ''Białoruska Republika… с. 365''.</ref> — ваенным камендантам Вільні, маёр Станіслаў Бабятынскі — яго намеснікам, капітан Зігмунт Клінгер — кіраўніком штаба<ref name=b/><ref name=c/>. Самаабарона Віленскай зямлі пераўтварылася ў І Брыгаду, а яе кіраўніком стаў генерал [[Баляслаў Крэйчмер]]. Аднак гэтыя ваенныя адзінкі захавалі характар, болей набліжаны да добраахвотнай самаабароны, чым да рэгулярнага войска. Польскія атрады ў Вільні атрымалі загад ажыццяўляць самастойныя ўзброеныя выступы ў выпадку спробы ўваходу ў горад Чырвонай арміі<ref name=c/>.
1 827

правак