Карусь Каганец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага [[Шляхта|шляхецкага]] [[Род Кастравіцкіх|роду Кастравіцкіх]] гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў [[Менскае ваяводства|Менскім ваяводстве]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Мінскі павет|Мінскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт [[Гіём Апалінер]].
 
Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (?—18731814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны [[род Свентаржэцкіх|Свентаржэцкай]]. Бацька Караль удзельнічаў у [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанні 1863—1864]], быў сасланы расійскімі ўладамі ў [[Горад Табольск|Табольск]], а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — [[Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі|Баляслава Свентаржэцкага]] (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — [[род Ваньковічаў|Ваньковічамі]], [[род Вайніловічаў|Вайніловічамі]], [[род Прушынскіх|Прушынскімі]], [[род Оштарпаў|Оштарпамі]], Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая]] (з [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]]).
 
У [[1874]] сям'і дазволена вярнуцца ў [[Беларусь]]. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям'я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы [[Вёска Засулле|Засулле]] каля [[Горад Стоўбцы|Стоўбцаў]] і вёсцы [[Вёска Прымагілле|Прымагілле]] каля Койданава (цяпер [[Горад Дзяржынск|Дзяржынск]]). Там праз некалькі гадоўхутка памер бацька Каганца.
 
Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве [[валока|валокі]] зямлі.
Радок 42:
=== Адукацыя і пачатак працоўнай дзейнасці ===
 
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у [[1893]]. У [[1899]] годзе Каганец ажаніўся з Ганнай Пракаповіч (?—1934) і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў [[Рыга|Рызе]], то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] і [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]]), працаваў на будоўлі чыгункі ў [[Горад Ліда|Лідзе]]. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы, — ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.
 
=== Арышты ===