Каміла Марцінкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: апэн → апен, м’і → м'і, == → == (2), іяніз → іаніз using AWB
вікіфікацыя, значэнні
Радок 1:
{{значэнні2|тып=прозвішча|Марцінкевіч}}
'''Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч''' (па мужу '''Асіпо́віч'''; каля [[1837]], [[Мінск]] — пасля [[1887]], [[Вільня]]) — музыкант, [[кампазітар]], [[педагог]], удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў [[1860-я]] гады. Дачка [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]].
 
== Біяграфія ==
Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім [[пансіён]]е Мантэграндзі. Адна з вучаніц [[Дамінік Стафановіч|Дамініка Стафановіча]]. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў [[Мінск]]у, [[Слуцк]]у, [[Кіеў|Кіеве]], [[Варшава|Варшаве]]. Побач з творамі [[Фрыдэрык Шапен|Ф. Шапена]] і [[Ферэнц Ліст|Ф. Ліста]] выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні [[Аляксандр Варламаў|А. Варламава]] «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у [[1852]] годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай [[Опера|оперы]] «[[Сялянка, опера|Сялянка]]». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.
 
Цяжкае матэрыяльнае становішча сям'і не дазволіла Каміле скончыць [[Кансерваторыя|кансерваторыю]]. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны [[1850-я|1850-х гг.]] стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку [[1860-я|1860-х гадоў]]гадо яна арганізавала ў Мінску і мястэчку [[Гарадок, Маладзечанскі раён|Гарадок]] на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.
 
У [[1861]]—[[1863|63]] гг. член мінскай арганізацыі кіраўнічага органа паўстанцаў [[Літоўскі правінцыяльны камітэт|Літоўскага правінцыяльнага камітэта]]. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 [[год]]а. Выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Зноў арыштавана [[3 лютага]] 1863 г.; саслана ў [[Салікамск]] ([[Пермская губерня]]). У ссылцы ажанілася з урачом К. Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў [[1880-я|1880-х гг.]], дзе і памерла.
 
== Літаратура ==