Балонскі працэс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
У ліпені [[2010]] года Прэзідэнт Беларусі [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Такім чынам, лічылася, што пытанне аб уваходжанні краіны ў Балонскі працэс будзе разгледжана ў красавіку 2012 года падчас канферэнцыі міністраў адукацыі краін — удзельніц Балонскай дэкларацыі ў [[Бухарэст|Бухарэсце]].<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=52154 Пытанне аб уваходжанні Беларусі ў Балонскі працэс разгледзяць не раней за красавік 2012 года] // Наша Ніва</ref>
 
На пасяджэнні групы, якая прадстаўляе ўсе 47 краін-удзельніц Балонскай дэкларацыі, праходзіўшым 18-1918—19 студзеня 2012 года ў [[Капенгаген]]е, быў вынесены [[вердыкт]] аб негатовасці краіны да ўступлення ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Паводле ацэнкі Працоўнай групы, Беларусь не выконвала прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, у тым ліку акадэмічныя свабоды, інстытуцыйную аўтаномію і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.<ref>[http://euroradio.fm/report/belarus-ne-rekamenduyuts-prymats-u-balonski-pratses-94141# Беларусь не рэкамендуюць прымаць у Балонскі працэс] // 25.01.2012 Eўрарадыё</ref> Аднак канчатковае рашэнне мусілі прыняць 47 міністраў адукацыі на саміце ў Бухарэсце 26–27 красавіка.
 
За тыдзень да бухарэсцкага саміту стала вядома, што на новым пасяджэнні працоўнай групы беларускую заяўку на далучэнне вырашана было цалкам зняць з парадку дня саміту. Такім чынам, наступная спроба ўступлення краіны ў Балонскі працэс можа адбыцца не раней за [[2015]] год, падчас сустрэчы міністраў адукацыі ў [[Ерэван]]е. Дагэтуль не было выпадкаў, каб заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам прасторы.<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=72170 Беспрэцэдэнтны крок: Беларусь адлучылі ад Балонскага працэсу мінімум на 3 гады] // 19.04.2012 Наша Ніва</ref>