Траецкае прадмесце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др битая ссылка
Rotlink (размовы | уклад)
др Адкат версіі 1697027 аўтарства RotlinkBot (размова)
Радок 154:
14 ліпеня 2004 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 330 «Пра развіццё гістарычнага цэнтра г. Мінска» былі зацверджаны межы тэрыторыі гістарычнага цэнтра, а таксама канцэпцыя яго рэканструкцыі, развіцця і функцыянальнага выкарыстання аб'ектаў нерухомай маёмасці і тэрыторыі. У ахоўную зону была ўключана заходняя частка Траецкага прадмесця разам з тэрыторыяй 2-ой гарадской бальніцы<ref name="Гарбальніца">{{cite web|url=http://minsk-old-new.com/minsk-3217.htm|title=Другая гарадская клінічная бальніца|publisher=Мінск стары і новы|accessdate=14 снежня 2010|archiveurl=http://www.webcitation.org/610gPymho|archivedate=2011-08-17}}</ref>. Галоўным элементам ахоўнай зоны з'яўляецца квартал прамавугольнай формы, размешчаны паміж вуліцамі Максіма Багдановіча, архітэктара [[Георгій Уладзіміравіч Заборскі|Заборскага]], Старавіленскай і Траецкай набярэжнай. Ён быў узведзены па рэгулярнаму плану Мінска 1817 года. Кожны будынак гэтага квартала мае ўласную гісторыка-архітэктурную каштоўнасць, а разам яны ўтвараюць суцэльны комплекс Старога горада{{sfn|Мінск. Старыя і новыя|2007|з=62.}}. Адрэстаўраваная заходняя частка прадмесця ўяўляе сабой своеасаблівы музей пад голым небам, у якім адноўлены стыль і пэўныя ўзоры гарадской каменнай забудовы XIX стагоддзя. У старых будынках размяшчаюцца музеі, магазіны і кафэ.
 
У адпаведнасці з праектам развіцця гістарычнага цэнтра мінскага праектнага інстытута «Мінскпраект», у найбліжэйшай будучыні плануецца рэканструкцыя комплексу былога Траецкага манастыра базыліянак пад цэнтр дзелавых кантактаў і дзелавога турызму. Гэты цэнтр будзе злучаны пешым памостам з адрэстаўраванай у 1982—1985 гадах заходняй часткай прадмесця<ref>''Бубноўскі Д.'' [http://archive.is/20120724164100/www.ais.by/article/37094 Гістарычны шанец гістарычнага цэнтра Мінска] // Архітэктура і будаўніцтва. — № 2, 2005.</ref>.
[[Выява:Belarus-Minsk-Traetskaye suburb-7.jpg|220px|thumb|Дом Вігдорчыка]]
[[Выява:Traeckaje suburb.jpg|220px|thumb|Дом Пінсуховіча]]