Маладзечанская настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 9:
Маладзечанская настаўніцкая семінарыя па ўспамінах [[Іван Адамавіч Міхалёнак|Iвана Мiхалёнка]]:
 
<blockquote>''«Маладзечанская настаўнiцкая семiнарыя — старэйшая навучальная ўстанова Заходняга края — была адчыненая, згодна з загадам [[Літоўскае генерал-губернатарства|вiленскага генерал-губернатара]] [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|Міхаіла Мураўёва]], у 1864 годзе, пасля падаўлення польскага выступлення 1863 года замест зачыненай у Маладзечне польскай дваранскай пяцiкласнай прагiмназii. Размяшчалася яна там, дзе цяпер чыгунна-лiцейны завод (былая Замкавая вулiца).''</blockquote>
 
<blockquote>''Прызначэннем семiнарыi была падрыхтоўка кадраў народных настаўнiкаў для Вiленскай губернi. Я там вучыўся з 1906 па 1910 год. У семiнарыю прымалi тады па конкурсным экзамене хлопчыкаў-падлеткаў, якiя скончылi 2-класнае цi звычайнае пачатковае вучылiшча i мелi 15 год. Асноўны кантынгент семiнарыстаў складаўся з мужыцкiх дзяцей Вiленскай i Мiнскай губерняў, хоць былi выпадкi, калi прыязджалi вучыцца ў семiнарыю i з больш далёкiх мясцiн.''</blockquote>