Каран: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Іудаі → Іўдаі using AWB
Радок 6:
Мусульмане вераць, што Каран — гэта боскае настаўленне для чалавецтва, апошняе Свяшчэннае Пісанне, пасланае [[Алах]]ам. Каран — нястворанае Слова Гасподняе, вечнае сведчанне прароцтва і апошняе нябеснае адкрыццё, якое пацвердзіла праўдзівасць усіх папярэдніх Святых Пісанняў, адмяніла абвешчаныя імі законы і зацвердзіла апошняе і самае дасканалае нябеснае заканадаўства. Існуючы тэкст Карана ўключае 114 [[Сура, Каран|сураў]] (раздзелаў), размешчаных у парадку памяншэння колькасці аятаў (вершаў), якіх 6225. Паводле часу і месца паходжання суры дзеляць на «мекканскія» (610—622, [[Мекка]], 90 сураў) і «медынскія» (з 622, [[Горад Медзіна|Медзіна]], 24 суры). Храналагічная апавядальная і зместавая паслядоўнасць паміж сурамі, а часта і аятамі, адсутнічае.
 
Многія рэлігійна-філасофскія апавяданні Карана маюць агульныя (ці падобныя) з [[Біблія]]й сюжэты, напрыклад, аб прароках Алаха ад [[Адам]]а да Мухамада, уключаючы Нуха (Ноя), Ібрагіма (Аўраама), Ісы бен Марыям ([[Ісус Хрыстос|Ісуса]]) і інш. [[ІудаізмІўдаізм]] і [[хрысціянства]] разглядаюцца Каран як генетычна роднасныя ісламу нябесныя рэлігіі, якія папярэднічалі яму.
 
Каран з'яўляецца літаратурным помнікам і адной з найважнейшых крыніц мусульманскага права.