Караімы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q720982 (translate me) |
|||
Радок 3:
'''Караі́мы''' (саманазва ''карайлар''), народ, які жыве ва [[Украіна|Украіне]] (пераважны ў [[Аўтаномная рэспубліка Крым|Рэспубліцы Крым]]), [[Літва|Літве]] ([[Тракай]], [[Вільнюс]]), [[Расія|Расіі]], [[Польшча|Польшчы]]. Іх агульная колькасць у гэтых краінах паводле апошніх перапісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.
Былі пашыраны ў [[Крым]]е, а з [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] ў [[ВКЛ]]. Крымскія караімы з'яўляюцца нашчадкамі
Паходжанне караімаў дакладна не высветлена. Першапачаткова караімамі (літар. на [[іўрыт|іўрыце]] "якія чытаюць") у 8 ст. ў [[Багдад]]зе называлася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Давідам. Веравучэнне секты было заснавана на прызнанні адзінай крыніцай веры Бібліі (Стары запавет) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў Грузіі, Палесціне, Егіпце, Іспаніі і інш. У 12 ст. цэнтр духоўнага жыцця караімаў перамясціўся ў Візантыю, дзе ў 12-16 ст. створаны працы на іўрыце: "Гронка скрыпеню" Іехуды Хадасі (збор багаслоўя караімаў), "Кніга адбору" Ахарона ха-Рофе (каментарый да Бібліі) і інш. У 12 ст. караімы з'явіліся ў Крыме, у 13 ст. ў г. Салхат (сучасны Стары Крым) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, караімы прыбылі сюды з Візантыі; караімскі ж гісторык 19 ст. Абрам Фірковіч прапанаваў версію, што караімы — нашчадкі старажытных ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Апошняя версія адвяргаецца сучаснай навукай. Больш верагоднай з'яўляецца думка пра зліццё караімаў-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія вызнавалі
Паводде караімскага падання, у 1392 вялікі князь ВКЛ Вітаўт разбіў крымскіх татараў і захапіў шматлікі палон, у т.л. і караімаў. Палонныя былі паселены ў Троках (сучасны Тракай), Луцку, Галічы, каля Львова; пазней караімы сталі рассяляцца па іншых гарадах Літвы, Валыні, Падолля. Караімская мова падзялілася на 3 дыялекгы: трокскі (паўночны), галіцкі (паўднёвы) і крымскі.
Вялікае
[[Image:Qaraylar.jpg|thumb|Караімы, малюнак XIX ст.]]
3 уваходжаннем Крыма і ВКЛ у склад Расійскай імперыі караімы атрымалі шэраг ільгот, якіх не мелі яўрэі: магчымасць набываць зямельную ўласнасць, палёгку ад падаткаў, з 1827-28 — і вызваленне ад воінскай павіннасці. Гэта адбывалася дзякуючы намаганням лідараў караімскіх абшчын (прадпрымальнікаў і землеўласнікаў), якія ў хадайніцтвах да ўрада падкрэслівалі сваё прынцыповае адрозненне ад артадаксальных
У 18-19 ст. вылучыўся шэраг караімскіх багасловаў і гісторыкаў. Сярод апошніх найбольш значнымі былі С. бен М.Луцкі, які ў 1750 пасяліўся ў Чуфут-Кале і выдаў працу "Шлях праведных", дзе выкладзена гісторыя караімаў са спісам усіх караімскіх твораў, і А. Фірковіч (п. у 1874), творы якога былі даволі тэндэнцыйныя. Значны ўклад у распрацоўку гісторыі караімаў зрабіў вядомы расійскі семітолаг А. Гаркаві.
Радок 20:
У 1920-30-я г. цэнтрам культурнага жыцця караімаў была Вільня, дзе выдаваліся часопіс "Mysl Karaimska" ("Караімская думка", 1924), і "Наша думка" (на караімскай мове), літаратурныя творы. Трокскі хахам С. Шапшал сабраў унікальную калекцыю караімскіх старажытнасцей (у 1940 створаны музей караімскай культуры).
У 2-ю сусветную вайну тэарэтыкі германскага расізму не прызналі ў караімах этнічнага сваяцтва з яўрэямі, таму караімы пазбеглі генацыду ў час акупацыі і толькі ў асобных гарадах (напр., Кіеве) падзялілі лёс яўрэяў. Сярод караімаў, якія ў вайну ваявалі ў Чырвонай Арміі, быў генерал [[Уладзімір Калпакчы]].
Пасля вайны караімы ў СССР значна асіміляваліся, іх колькасць скарацілася да некалькіх тысяч чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 1989 налічвалася 2,6 тыс. караімаў (з іх 1,4 тыс. у Крыме).
|