Біблія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 204 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1845 (translate me)
Радок 30:
На працягу XVII—XIX стагоддзяў не было зроблена ні аднаго перакладу на беларускую мову.
 
У пачатку дваццатых гадоў [[Баптызм|баптысцкі]] прэсвітар з [[Брэст]]а [[Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей|Лукаш Дзекуць-Малей]] перавёў Евангелле на беларускую мову. Пазней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]]. Ён і далучыўся да працы Дзекуць-Малея. У [[1931]] годзе выйшаў іх сумесны пераклад Новага Запавету і псалмоў. Наступны пераклад па храналогіі належыць да [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], які скончыў пераклад Новага Запавету да [[1930]] года, аднак супрацьстаянне каталіцкіх уладаў дазволіла выпусціць Новы Запавет толькі ў [[1939]] г. Вінцэнт пачаў перакладаць і Стары Запавет, аднак загінуў падчас вайны ад рук [[гестапа]]. Яго працу працягнуў [[Пётр Татарыновіч]]. Аднак пераклад Гадлеўскага і Татарыновіча моцна насычаны [[паланізмам]]і. Наступны пераклад звязаны з імем [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]]. Ён першы, хто перавёў ўсю Біблію на беларускую мову. Варта згадаць пераклады Мікалая Мацукевіча, [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]], [[Міхась Міхайлавіч Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]] (брата [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]), [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]], Уладзіміра Чарняўскага. У [[2002]] годзе [[Васіль Сёмуха]] выдаў у Мінску пераклад ўсёй Бібліі<ref>[http://holybible.by/by.html Біблія на беларускай мове]</ref> на беларускую мову [[тарашкевіца]]й.

З [[1989]] года ажыццяўляе дзейнасць па перакладзе Святога Пісання Беларуская Біблейская камісія, арганізаваная пры [[Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату|Беларускім Экзархаце]] мітрапалітам [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэтам]]. На дадзены момант зроблены пераклад чатырох Евангеллеў і рыхтуецца да друку Дзеі Апосталаў.
 
Пераклад кніг Новага Запавету быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пры падрыхтоўцы перакладу выкарыстоўваўся тэкст «Лекцыянарыя», які быў папярэдне (2002-05) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў.
 
== Гл. таксама ==