Біблія: Розніца паміж версіямі

76 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя перакладу на беларускую мову ==
{{main|Пераклады Бібліі на беларускую мову}}
На тэрыторыі Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з'явіліся, верагодней за ўсё пасля хрышчэння Русі (986—988). На працягу многіх стагоддзяў Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыталася на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай]] мове. Вядомы дзясяткі рукапісаў XI—XV стагоддзяў на царкоўнаславянскай мове. Магчыма, перапісваннем свяшчэнных кніг займалася [[Ефрасіння Полацкая]] ([XII ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю на тэрыторыі Беларусі сведчаць рукапісныя помнікі: [[Аршанскае Евангелле|Аршанскае]], [[Полацкае Евангелле|Полацкае]], [[Друцкае Евангелле|Друцкае]] Евангеллі, [[Смаленскі псалтыр]] і інш.